Рабу́ха1 ’рапуха’ (слуц., ашм., ЛА, 1). Магчыма, другаснае ўтварэнне ад рапу́ха (гл.) на базе рабы́ (гл.), параўн. раба́я жа́ба ’рапуха’ (капыл., петрык., ЛА, 1).
Рабу́ха2 ’пярэстая жывёліна’, ’рабая жанчына’. Ад рабы́ (гл.).
Рабу́ха3 ’грыб Panaeolina’ (Сярж., Грыбы). Ад рабы́ (гл.), паколькі грыб мае чырвона-рудыя (рабыя) пласткі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рабу́ха, ‑і, ДМ ‑бусе, ж.
1.Разм. Пярэстая жывёліна.
2.Разм.Рабая жанчына.
3.Спец. Хвароба тытуню і махоркі, пры якой на лістах утвараецца мноства бледнажоўтых плям, ад чаго лісты становяцца дзіравымі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Не адной масці, пярэсты. Рабая свіння. □ Рабы .. [сабака] Пірат ляжыць побач са мною, выцягнуўшы да вогнішча дзве чыстыя лапы.Карамазаў.// Не аднаго колеру, пярэсты, з плямамі іншага колеру. Рабая посцілка. □ У зялёным гушчары, Дзе мох сцелецца рабы, Паспрачаліся грыбы.Танк.Справа на ўзгорку стаяў рабы ад ваеннай маскіроўкі будынак, глухі і пануры.Асіпенка.
2. З рабаціннем. Нос востры і ўвесь твар — адно рабацінне. Нават на руках рабацінне, — от да чаго [Лявон] быў рабы!Чарнышэвіч.Выглядаў .. [Верас] непрывабна: высокі, крыху сутулы, крыху рабы з воспы.Дамашэвіч./узнач.наз.рабы́, ‑ога, м.; раба́я, ‑ой, ж.Назаўтра на рэчку я не пайшоў. Не хацелася болей сустракацца з рабым.Якімовіч.
3. З рабаціннем, дробным хваляваннем (пра паверхню вады). Дрэвы сыпалі на бліскучы асфальт, на рабыя лужыны вялае парыжэлае лісце.Адамчык.
•••
Абое рабоегл. абое.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Рабу́ля ’ластаўка’ (Сцяшк. Сл.), ’рабая або пярэстая карова’ (ТС). Утворана ад рабы́ (гл.) з дапамогай суф. ‑ул‑я, як рагу́ля ад рага́ты (Сцяцко, Афікс. наз., 122–123).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
цялу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Маладая карова, якая яшчэ не цялілася. Каб паскорыць рост пагалоўя кароў, было дамоўлена закантрактаваць усіх лепшых цялушак у калгаснікаў.Дуброўскі.// Дзіцяня каровы жаночага полу. [Марыля:] — І рабая ж наша ўчора ацялілася. Цялушку прывяла.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сёмісты ‘ў крапінку, рабы’: сёміста курыца (Скарбы), сі́мынисти ‘рабаціністы’ (пруж., Ск. нар. мовы). Магчыма, да се́мя ‘насенне льну’, г. зн. як бы ‘пасыпаная семем’, параўн. укр.дыял.сіме́ня ‘рабая курыца’, семена́стий ‘у крапінку, пярэсты’, што выводзіцца з сі́мʼя ‘насенне’ (ЕСУМ, 5, 254).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МАЗАІ́ЧНЫЯ ХВАРО́БЫ РАСЛІ́Н,
група вірусных хвароб, якая характарызуецца мазаічнай (стракатай) афарбоўкай пашкоджаных органаў, пераважна лісця і пладоў. У залежнасці ад малюнка адрозніваюць кальцавую мазаіку, палосчатую, рабую і інш. Змяняецца форма ліставой пласцінкі, расліны адстаюць у росце. Моцнае пашкоджанне вірусам выклікае некроз (адміранне) лісця, парасткаў, расліны. Хваробы перадаюцца праз насенне, пры пасынкаванні, сутыкненні здаровых і хворых раслін з іх узаемным траўміраваннем і інш. Пераносчыкі — тлі, клапы, глебавыя нематоды. Вірусы захоўваюцца ў раслінных рэштках, насенні. Найб. шкодныя М.х.р. — мазаіка тытуню і памідораў, зялёная мазаіка агуркоў і звычайная агурочная мазаіка, рабая і маршчыністая мазаіка бульбы, мазаіка буракоў, гароху, капусты, фасолі і інш.
Літ.:
Власов Ю.И. Вирусные и микоплазменные болезни растений. М., 1992;
Блоцкая Ж.В. Вирусные болезни картофеля. Мн., 1993.
Ж.В.Блоцкая.
Мазаічныя хваробы раслін: 1 — маршчыністая мазаіка бульбы (а — пашкоджаны ліст, б — расліна, в — некроз жылак); 2 — жоўтая мазаіка фасолі; 3 — мазаіка азімай пшаніцы.