пята́, ‑ы́, ДМ пяце́; мн. пя́ты (зліч.2,3,4 пяты́), пят; ж.
1. Задняя частка ступні. Андрэй паглядзеў .. [цётцы Таццяне] услед, як яна ішла па халоднай зямлі босымі нагамі з парэпанымі пятамі.Пестрак.// Частка панчохі або шкарпэткі, якая закрывае гэтую частку ступні. Гэлька, Лявонава дачка, рабіла парцяную панчоху — дарабляла пяту.Баранавых.
2.Спец. Апорная частка чаго‑н. (якая іншы раз устаўляецца ў якую‑н. аснову, гняздо).
•••
Ахілесава пята — пра слабае месца каго‑н. (паводле грэчаскага міфа, Ахілес меў толькі адно слабае месца на целе — пяту, ад раны ў якую і загінуў).
З галавы да пят; ад пят да галавыгл. галава.
Кату па пятугл. кот.
Наступаць на пятыкамугл. наступаць.
Падмазаць пятыгл. падмазаць.
Пад пятойкаго або чыёй — пад уладай, пад прыгнётам.
Па пятах — неадступна, услед (хадзіць).
Сесці на пятыкамугл. сесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чамяры́ца, ‑ы, ж.
Травяністая ядавітая лугавая расліна сямейства лілейных, якая выкарыстоўваецца ў медыцыне. Маці была апранута ў чорны бурнос, доўгі-доўгі, аж да самых пят. Яна дома ніколі гэтага бурноса не апранала, ён ляжаў у куфры, перасыпаны чамярыцаю ад молі.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адскака́ць, ‑скачу, ‑скачаш, ‑скача; зак., што.
1. Праехаць наўскач якую‑н. адлегласць. Ля поплава злазіць Дзяўчынка з каня.. Прысела. Шляхі затамілі за дзень. Сто вёрст адскакала Пякельных, як вар.Куляшоў.
2. Выканаць які‑н. танец; станцаваць. Мы й тое помнім — І не жах, Як адскакалі танцаў шмат У зрэбных Галіфэ-штанах Пад дружны гул ад голых пят.Броўка.// Скончыць скакаць. Адскакаўшы сваё, пайшлі нарэшце дамоў жанчыны, і пачаліся сапраўдныя танцы.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чэ́злы, ‑ая, ‑ае.
1. Які слаба расце, хілы (пра расліны). За рэчкаю слаўся голы куп’істы выган, на якім віднелася толькі некалькі чэзлых кусточкаў.Мележ.Неўзабаве пачалося балота, парослае чэзлымі бярозкамі ды лазняком.Ваданосаў.// З беднай расліннасцю. Жыццё красавала на Поўдні, а на Поўначы былі холад і пустэча, мёртвая зямля і чэзлая расліннасць.М. Стральцоў.
2. Хваравіты, слабы, кволы. У дзверы стукае вартаўніца — чэзлая, апранутая ў мужчынскі, да пят, кажух кабецінка — яна ўносіць запаленую лямпу.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пята́ж.
1. пя́тка, пята́;
2. пята́;
п. касы́ — пята́ косы́;
п. дзвярэ́й — спец. пята́ две́ри;
◊ ахіле́сава п. — ахилле́сова пята́;
па пя́тах — по пята́м;
з галавы́ да пят — с головы́ до пят;
быць пад пято́й — (у каго) быть под башмако́м (у кого);
наступа́ць на пя́ты — наступа́ть на пя́тки;
падма́заць пя́ты — показа́ть (подма́зать) пя́тки;
кату́ па пяту́ — от горшка́ два вершка́;
ко́раткі пя́ты — кишка́ тонка́
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ад (ада), прыназ. з Р.
1. Указвае на зыходны пункт чаго-н.
Адысці ад агню.
Ад Мінска да Брэста.
Ад галавы да пят.
2. Указвае на крыніцу чаго-н.
Даведацца ад настаўніка.
3. Указвае на непасрэдную сувязь з чым-н., з якой-н. дзейнасцю.
Рабочы ад станка.
Людзі ад навукі.
4. Указвае на цэлае, якому належыць частка.
Крошкі ад хлеба.
Ножка ад крэсла.
5. Указвае на што-н., ад чаго пазбаўляюцца, што ліквідуецца, накіраванае супраць чаго-н.
Ачысціць ад пылу.
Схавацца ад спякоты.
Лекі ад хваробы.
6. Указвае на прычыну, падставу чаго-н.
Плакаць ад гора.
Вясёлы ад шчасця.
7. Указвае на другі прадмет, які супрацьпастаўляецца першаму.
Трэба адрозніваць дабро ад зла.
8.Ужыв. пры абазначэнні даты дакумента.
Загад ад 10 мая.
9. У выразах: год ад году, час ад часу, дзень ада дняі пад. указвае на часавую паслядоўнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Тулу́п ‘доўгі кажух’ (Бяльк.), ‘кажух’ (Сцяшк., Пятк. 2, ПСл), ‘тс’ (валож. і ўсх.-бел., ЛА, 4). Відаць, запазычана з рус.тулу́п ‘тс’, параўн.: “Доўгі да пят кажух прамога крою з шырокім каўняром называўся тулупам. Служыў ён дарожным адзеннем і быў характэрны для Магілёўскай губерніі” (Бел. нар. адзенне, 60), а таксама, магчыма, праз дэфармаваную назву tołpy мн. л. у польскай гаворцы на беларускай аснове на Сейненшчыне: długʼe takʼe kožuxʼi šylʼi, tolpy nazywalʼі (Тэксты, 24); у каментарыі Т. Зданцэвіча ідэнтыфікуецца з tołuby, гл. тулаб. Змяшэнне названых лексем дэманструе tołúp ‘туша, сала, цалкам знятае са свінні, якое потым рэжуць на кавалкі’ (Пятк. 1, 134), tołúb, túłub ‘тс’ (Пятк. 3, 7, 340). Сюды ж тулу́павішча ‘тулава’ (воран., Сл. ПЗБ) у выніку кантамінацыі лексем тулу́п і ту́лавішча (гл. тулава).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пы́пла1 ’цяльпук, непаваротлівы, павольны ў дзеянні чалавек’ (Бяльк.), ’няўмека’ (Юрч.), пыпля ’маруда, нерашучы чалавек’ (Нас.). Меркаванні пра балтыйскае паходжанне пы́пля ’маруда’ (Байк. і Некр.) з пят. рірёіе ’penis’ (Блесэ, SB, 5, 18–19) ці з літ.pyplys ’плакса; дзіцяня’ (ад pypti ’пішчаць’, Лаўчутэ, Балтизмы, 72) патрабуюць дадатковага абгрунтавання. Нельга разглядаць асобна ад пыпліць ’дрэнна рабіць’, параўн. у запісах фальклору: А сваттюхпы пыплёхи / Пыплють, пыплють, ну ултѣють /А нам сказать ня сміють (віц.).
◎ Пы́пла2 (пыпло) ’ціпун у птушак’ (Нас.). Да пы́пець (гл.), магчыма, збліжанае з гукаперайманнем, якое перадае адпаведны характар гукаў пры хваробе, параўн. чэш.гірай ’выдаваць голас пры хваробе ціпун (пра курэй)’; pipati ’пікаць, пішчаць’, славен.гірай ’дакранацца’, pipati ’торкаць, калупацца ў зубах’; балг.фъфля ’прышапётваць, чапляць кончыкам языка зубы пры размове’ і пад., што дае падставы бачыць у названым слове няпоўнае падваенне кораня. Гл. наступнае слова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
inch1[ɪntʃ]n.
1. ца́ля (2,54 см);
The trousers were an inch too long. Штаны былі на два з паловай сантыметры даўжэйшыя, чым трэба.
2. ве́льмі мала́я адле́гласць або́ ко́лькасць;
The truck missed us by inches. Грузавік ледзь не наехаў на нас.
♦
every inch ца́лкам, по́ўнасцю;
inch by inch ма́ла-пама́лу; ве́льмі паво́льна;
not budge/give/move an inch не ўступа́ць ні на ёту;
He looked every inch a sailor. Ён выглядаў мараком з галавы да пят.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)