пункт,

месца, прызначанае для пэўных мэт; асобны раздзел тэксту; момант у развіцці падзей; тэмпературная мяжа.

т. 13, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пункт

(лац. punctum = кропка)

1) месца ў прасторы, якое прызначана для чаго-н. ці чым-н. адрозніваецца ад іншых (напр. населены п., камандны п.);

2) невялікі раздзел, асобнае палажэнне якога-н. тэксту (напр. пяты п. інструкцыі);

3) момант у развіцці падзей, дзеяння (напр. кульмінацыйны п.);

4) тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой стан (напр. п. кіпення, п. плаўлення);

5) адзінка вымярэння ў друкарскай сістэме, роўная 0,376 мм; 1/48 частка друкарскага квадрата.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Пункт ’кропка’ (ТСБМ, Гарэц.), ’страфа, куплет песні’ (валож., Жыв. сл.) ’частка ў музычным творы, калена’ (ПСл), ст.-бел. пунктъ ’кропка’. Запазычана праз польск. punkt (з 1566, гл. Банькоўскі, 2, 965) з ням. punkt < лац. pūnctus ’укол’ ад pungere ’калоць’; значэнне ’частка’ развілося на падставе нумарацыі асобных строфаў, куплетаў і г. д. лічбай з кропкай.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пункт

(лац. punctum = кропка)

1) месца ў прасторы, якое прызначана для чаго-н. ці чым-н. адрозніваецца ад іншых (напр. камандны п., населены п.);

2) невялікі раздзел, асобнае палажэнне якога-н. тэксту (напр. пяты п. інструкцыі);

3) момант у развіцці падзей, дзеяння (напр. кульмінацыйны п.);

4) тэмпературная мяжа, пры якой рэчыва змяняе свой стан (напр. п. кіпення, п. плаўлення).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

нуль-пу́нкт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нуль-пу́нкт нуль-пу́нкты
Р. нуль-пу́нкта нуль-пу́нктаў
Д. нуль-пу́нкту нуль-пу́нктам
В. нуль-пу́нкт нуль-пу́нкты
Т. нуль-пу́нктам нуль-пу́нктамі
М. нуль-пу́нкце нуль-пу́нктах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

фікс-пу́нкт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. фікс-пу́нкт фікс-пу́нкты
Р. фікс-пу́нкта фікс-пу́нктаў
Д. фікс-пу́нкту фікс-пу́нктам
В. фікс-пу́нкт фікс-пу́нкты
Т. фікс-пу́нктам фікс-пу́нктамі
М. фікс-пу́нкце фікс-пу́нктах

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блок-пу́нкт

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. блок-пу́нкт блок-пу́нкты
Р. блок-пу́нкта блок-пу́нктаў
Д. блок-пу́нкту блок-пу́нктам
В. блок-пу́нкт блок-пу́нкты
Т. блок-пу́нктам блок-пу́нктамі
М. блок-пу́нкце блок-пу́нктах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

блок-пу́нкт м. блок-пу́нкт

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

блок-пу́нкт блок-пу́нкт, -та м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Гравіметрычны пункт 3/579

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)