Пашавэ́лак ’неахайны’ (астр., Сл. ПЗБ). Экспрэсіўнае ўтварэнне, якое, можна меркаваць, з па- < прасл. po‑псеўда-’ (параўн. укр. па́кінь ’нікудышні конь, шкапа, здыхляціна’) і шавяліцца > ’слаба шавеліцца’ > ’неахайны’ (?).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ПСЕЎДАГАМІ́Я (ад псеўда... + ...гамія),

несапраўднае апладненне. У грыбоў і ніжэйшых раслін — асобны тып працэсу размнажэння (псеўдаміксіс), пры якім адбываецца зліццё двух марфалагічна не дыферэнцыраваных па прыкметах полу вегетатыўных клетак. У пакрытанасенных раслін і жывёл вынікам П. бывае андрагенез або гінагенез.

т. 13, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

mock2 [mɒk] adj. прытво́рны; псе́ўда-;

mock horror/surprise прытво́рны жах/прытво́рнае здзіўле́нне;

a mock-Tudor mansion дом у псеўдацюдо́раўскім сты́лі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ПСЕЎДАТУБЕРКУЛЁЗ (ад псеўда... + туберкулёз),

інфекцыйная хвароба чалавека і жывёл. Крыніца ўзбуджальніка П. — грызуны (мышы, пацукі, зайцы), узбуджальнік — бактэрыі. Людзі заражаюцца пры спажыванні садавіны і гародніны, забруджанай фекаліямі і мачой грызуноў, жывёлы — пры паяданні інфіцыраваных кармоў. Клінічныя праявы: лімфадэніт, пашкоджанні страўніка і інш. П. характарызуецца зімова-веснавой сезоннасцю. Лячэнне людзей тэрапеўтычнае.

т. 13, с. 101

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

псеўдакла́сік

(ад псеўда- + класік)

прыхільнік псеўдакласіцызму.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдарэалі́зм

(ад псеўда- + рэалізм)

уяўны рэалізм.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПСЕЎДАМАРФО́ЗЫ (ад псеўда... + грэч. morfē выгляд, форма),

мінеральныя ўтварэнні, знешняя форма якіх не адпавядае іх саставу і ўнутранай будове. Утвараюцца шляхам запаўнення поласцей, якія засталіся пасля вышчалочвання мінералаў другога саставу (П. запаўнення), хім. замяшчэння раней існуючых мінералаў з захаваннем іх знешняй формы (П. пераўтварэння і выцяснення). Трапляюцца таксама мінеральныя П. па арган. рэштках (па выкапнёвай фауне — зоамарфозы, па выкапнёвых раслінах — фітамарфозы, напр., акамянелае дрэва).

Псеўдамарфозы: 1 — апалу на дрэве, 2 — піралюзіту па манганіце.

т. 13, с. 99

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

псеўдаактынаміко́з

(ад псеўда- + актынамікоз)

тое, што і актынабацылёз.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдамі́ксіс

(ад псеўда- + -міксіс)

тое, што і саматагамія.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

псеўдадупле́кс

(ад псеўда- + дуплекс)

спосаб двухфарбавай рэпрадукцыі паўтонавага арыгінала.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)