сника́ть несов.

1. паніка́ць;

2. (ослабевать, уменьшаться — о ветре) прыціха́ць; (об огне) прыгаса́ць;

3. перен. вя́нуць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

глу́хнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. тлух, ‑ла; незак.

1. Траціць здольнасць чуць, станавіцца глухім. Глухнуць ад выбухаў.

2. Заціхаць, станавіцца нячутным (пра гукі). Гулкі стрэл коціцца па Прыпяці і глухне ў прыбярэжных травах і чаротах. Колас. // Пераставаць дзейнічаць, працаваць (пра механізмы). Матор глухне.

3. Зарастаць, дзічэць. Пасевы глухнуць ад пустазелля.

4. перан. Паступова слабець або знікаць. З цягам часу пачуцці глухнуць. // Прыціхаць, канчацца. Бой глухне. □ За тыдзень добрае пагоды Праходзіць, глухне касавіца. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

go down

а) зыхо́дзіць, зьяжджа́ць, спада́ць (пра схіл); зьніжа́цца (пра тэмпэрату́ру, цану́)

б) прайграва́ць; быць перамо́жаным

в) тра́ціць гвалто́ўнасьць, прыціха́ць (пра ве́цер)

г) быць прыня́тым (пра прапано́ву)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

quiet

[ˈkwaɪət]

1.

adj.

1) ці́хі, ціхі́, ціхе́нькі, паво́льны

а) a quiet river — ці́хая рака́

б) quiet footsteps — ці́хія кро́кі

2) ці́хі, маўклі́вы (пра чалаве́ка)

3) спако́йны; даліка́тны, сьці́плы

a quiet mind — спако́йныя ду́мкі

quiet manners — даліка́тныя мане́ры

4) спако́йны, няя́ркі

quiet colors — спако́йныя ко́леры

2.

v.t.

1) супако́йваць

The mother quieted her frightened child — Ма́ці супако́іла сваё спало́ханае дзіця́

2) суніма́ць (напр. ад пла́чу)

3.

v.i.

супако́йвацца; суніма́цца; сьці́швацца; прыціха́ць (пра го́ман)

4.

n.

цішыня́ f.; супако́й -ю m.

- quiet down

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)