Лона ’грудзі ці чэрава як сімвал мацярынства, пяшчоты, ласкі’, ’паверхня ці нетры вады, зямлі’ (ТСБМ, Яруш.), ’ахапак, бярэмя’ (маз., Шн. 3), лано (пух.) ’палажэнне рукі для накладання на яе бярэмя дроў’, ст.-дар. ’абярэмак’, пух., калінк., ст.-дар. ’калені’ (Сл. ПЗБ), лоні ’абдымкі, прыцісканне да грудзей, абхват рукамі’ (Гарэц., Др.-Падб., Нас., Яруш.). Укр. лоно, лоньо, рус. лоно, польск. łono, каш. łono, łȯno, палаб. lüönü, н.- і в.-луж. łono, чэш. lůno, ст.-чэш. lóno, славац. lono, славен. lono (запазычана з інш. слав. моў), літаратурнае серб.-харв. лоно, балг. лоно, ст.-слав. лоно. Прасл. lono, пэўнай этымалогіі якога няма. Сярод розных этымалогій (з *loksno, з *lopno, з *lotno, з *lokno і інш. — гл. Фасмер, 2, 517; Слаўскі, 5, 188–191) у якасці найбольш імавернай можна лічыць версію Махэка–Трубачова: lono < *log‑sno, як, напрыклад, луна < *louksna (гэтак жа ў Фасмера). Аналагічна Аткупшчыкоў (Из истории, 244–245) — з *log‑e‑s‑na.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

поджа́тие

1. (ног) падку́рчванне, -ння ср., падгіна́нне, -ння ср.; (хвоста) падку́рчванне, -ння ср., падціска́нне, -ння ср., падту́льванне, -ння ср.; (губ) сціска́нне, -ння ср., сту́льванне, -ння ср., сціна́нне, -ння ср.;

2. (прижимание) разг. прыціска́нне, -ння ср.; см. поджима́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поджима́ние

1. (ног) падку́рчванне, -ння ср., падгіна́нне, -ння ср.; (хвоста) падку́рчванне, -ння ср., падціска́нне, -ння ср.; падту́льванне, -ння ср.; (губ) сціска́нне, -ння ср., сту́льванне, -ння ср., сціна́нне, -ння ср.;

2. (прижимание) разг. прыціска́нне, -ння ср.; см. поджима́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прищёлкивание

1. (зубами, кнутом и т. п.) ля́сканне, -ння ср.; паля́скванне, -ння ср.; (языком) прыцмо́кванне, -ння ср.; (пальцами и т. п.) прыцмо́кванне, -ння ср.; (каблуками и т. п.) прысту́кванне, -ння ср.; (соловья) цёхканне, -ння ср., прышчо́ўкванне, -ння ср.;

2. разг. (прищемливание) прышчэ́мліванне, -ння ср.; (придавливание) прыціска́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)