Прыкладвацца да чаркі (перан.: выпіваць; у 2 знач.; разм.).
|| наз.прыклада́нне, -я, н.іпрыкла́дванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Прыме́та ’знак’, прыкме́та (ТСБМ, Ян.), сюды ж дзеяслоў прыме́ціць ’заўважыць’, прыкме́ціць (ТСБМ) ’адзначыць, назначыць’ (Бяльк.), таксама зваротнае прыме́ціцца ’прыцэліцца’ (Бяльк.). Укр.примі́та, примі́тка ’прымета, прыкмета, знак’, примі́тити ’прыкмеціць, заўважыць’, примі́тний ’прыкметам’, примі́тливий ’уважлівы, той, які ўсё пераймае і засвойвае’, рус.приме́та, ’заметка, знак; след’, приме́тить ’заўважыць’, приме́тный, приме́тливый ’прыметны, заўважны’, польск.przymiot ’прымета, адзнака’, чэш.přimět(a) ’пацёртасць каля ранкі’, в.-луж.přimjet, н.-луж.pśimjet, серб.-харв.приме́тити ’прымеціць; зазначыць’. Працягвае прасл.*primětą < *primětiti, прэфіксальнае ўтварэнне ад *mětiti, гл. мета. Гл. таксама Махэк₂, 493 (лічыць слова заходнеславянскім); ЕСУМ, 3, 485; 4, 573.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
нацэ́ліцца, ‑люся, ‑лішся, ‑ліцца; зак.
1. Навесці зброю на цэль; прыцэліцца. Я аблакаціўся на камень, каб быў упор, спакойна нацэліўся і стрэліў.Шамякін.// Накіраваць што‑н. на каго‑, што‑н. Стары.. падняў галаву, нацэліўся позіркам на мае рукі.Ракітны.Дастаў мой спадарожнік фотаапарат з чамаданчыка, нацэліўся на.. домікі, а пасля ўздыхнуў, безнадзейна махнуўшы рукою.Бялевіч.
2.перан. Падрыхтавацца, сабрацца што‑н. зрабіць. Запрыкмеціўшы, што я ўпотай пачаў збіраць свае рэчы, дзядзька Харытон паклікаў мяне ў канюшню, пасадзіў на парозе, памаўчаў і запытаўся: — У дарогу, значыцца, нацэліўся?Бажко.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыцэ́л, ‑а і ‑у, м.
1.‑у. Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прыцэльваць — прыцэліць і прыцэльвацца — прыцэліцца.
2.‑а. Прыстасаванне на агнястрэльнай зброі для прыцэльвання. Пад рукой ляжала новенькая снайперская вінтоўка з аптычным прыцэлам.Шамякін.
3.‑у; перан.Разм. Тое, да чаго хто‑н. імкнецца; мэта. Не ведаю, які быў .. план [бацькі з сынам], але, мусіць, такога прыцэлу трымаліся: баржа баржай, а яно нядрэнна будзе хутарок свой мець.Ракітны.Іншы раз яму здаецца, што ў хлопцаў пэўны прыцэл, разлік, а разліку Веньямін не любіць.Навуменка.
•••
Браць (узяць) на прыцэлгл. браць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Навод1 ’навучэнне, падвучванне’ (Бяльк.), ст.-бел.наводъ ’настаўленне’ (Скарына), укр.навід ’указанне, падвучванне’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад навесці (гл. весці), якое яшчэ ў прасл. мела значэнне ’накіраваць, навесці (на што-н.)’, параўн. бел.навесці на дарогу, навесці на думку, ст.-слав. навести на пжть, польск.nawieść na dobrą drogę і інш. (Герай–Шыманьска, БЕ, 31, 1, 49); у сувязі з гэтым беспадстаўна Булыка (Лекс. запазыч., 205, 208) лічыць яго «лексічным чэхізмам» у Скарыны або запазычаннем з польск. мовы.
Навод2 ’самастрэл на мядзведзя’ (Маш.). Ад навесці (гл. весці) ’нацэліць’, параўн. навесці стрэльбу на каго‑н. ’прыцэліцца’ або ’настроіць наладзіць’, параўн. навесці пілу, касу і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
bead
[bi:d]1.
n.
1) па́церка f.
2) кро́пля, кро́пелька f.
beads of sweat — кро́плі по́ту
3) Milit. му́шка f.
to draw a bead on — прыцэ́ліцца, узя́ць на му́шку
4)
а) бу́рбалкі ў шыпу́чых ві́нах
б) пе́на на пі́ве
2.
v.t.
1) адзява́ць па́церкі, прыбіра́ць па́церкамі
2) нані́зваць як па́церкі
3.
v.i.
бурбо́ліць (пра ва́дкасьць)
•
- beads
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)