Правая старонка прыходна-расходнай кнігі, куды запісваюцца ўсе скарыстаныя каштоўнасці, а таксама ўсе даўгі і расходы, якія ёсць на гэтым рахунку; проціл. дэбет.
[Ад лац. credit — ён верыць.]
крэды́т, ‑у, М ‑дыце, м.
1. Продаж тавараў з адтэрмінаванай платай або часовая выдача грошай у доўг з выплатай за гэта працэнта. Доўгатэрміновы крэдыт. Грашовы крэдыт. Узяць тэлевізар у крэдыт.
2. Камерцыйнае давер’е; плацежаздольнасць. //перан. Давер’е, аўтарытэт. Палітычны крэдыт. Карыстацца крэдытам у каго-небудзь.
3.мн. (крэды́ты, ‑аў). Грашовыя сумы, адпушчаныя на пэўныя расходы. Крэдыты на будаўніцтва. Крэдыты на народную асвету.
•••
Дзяржаўны крэдыт — сістэма дзяржаўных пазык.
[Ад лац. creditum — доўг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
«ГІСТО́РЫКА-ЮРЫДЫ́ЧНЫЯ МАТЭРЫЯ́ЛЫ», «Историко-юридические материалы, извлеченные из актовых книг губерний Витебской и Могилевской, хранящихся в Центральном архиве в Витебске...»,
найбуйнейшае серыйнае выданне дакументаў па гісторыі ўсх. Беларусі 16—18 ст. Выдадзена ў 1871—1906 (вып. 1—32) Віцебскім цэнтральным архівам старажытных актаў. Складальнікі і рэдактары: А.М.Сазонаў (вып. 1—16), М.М.Мяшчэрскі і М.Л.Вяроўкін (вып. 17), Вяроўкін (вып. 18—26), Дз.І.Даўгяла (вып. 27—32). З 17-га вып. ёсць імянны і геагр. паказальнікі. Назвы, змест асобных дакументаў, прадмовы, першыя 5 вып. пададзены ў перакладзе на рус. мову, астатнія — на мове арыгінала. Пераважная частка дакументаў апублікавана ўпершыню і датычыцца гал.ч.сац.-эканам. жыцця гарадоў рэгіёна. Большасць іх адносіцца да гісторыі Магілёва.
Сярод дакументаў: прыходна-расходныя кнігі магістрата Магілёва за 1583—1716; акты земскіх і гродскіх судоў Віцебска, Мсціслава, Оршы, Полацка за 1534—1789; акты Віцебскага, Магілёўскага і Полацкага магістратаў за 1577—1791, Крычаўскай і Ушацкай магдэбургій за 1662—1771; каралеўскія прывілеі, інвентары і дакументы пра побыт і права Полаччыны і Віцебшчыны за 1506—1781; дакументы Чачэрскага староства за 1629—1726; дакументы па гісторыі царквы за 1618—1766, пра стварэнне і дзейнасць цэхаў у Магілёве; «Аршанскі гербоўнік» з генеалагічнымі табліцамі і тлумачэннямі; перадрук часопіса езуітаў «Плады духоўныя» («Fructus Spirituales»); інвентары маёнткаў, падараваных Стафанам Баторыем Полацкай калегіі езуітаў; апісанне межаў паміж ВКЛ і Рас. дзяржавай; звесткі пра суднаходства па Дзвіне, Уле, па метралогіі, тапаніміцы і гіст. геаграфіі Беларусі; дакументы, што тычацца біяграфіі падарожніка М.М.Пржавальскага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кні́га, ‑і, ДМ кнізе, ж.
1. Друкаванае выданне (даўней — рукапіснае) у форме збрашураваных і пераплеценых разам аркушаў з тэкстам і ілюстрацыямі. Пераплёт кнігі. Выдаць кнігу масавым тыражом. Кніга — крыніца ведаў, важнейшы сродак асветы і прагрэсу./узнач.зб.Кнігу — масам!// Твор больш-менш значнага памеру, надрукаваны або падрыхтаваны да друку асобным выданнем. Напісаць кнігу. Навукова-папулярная кніга. Змест кнігі.
2. Сшытыя, пераплеценыя лісты паперы для якіх‑н. запісаў. Кніга скаргаў і прапаноў. Бухгалтарская кніга. Кніга водгукаў. Кніга ўліку.
3. Адна з некалькіх вялікіх частак навуковага ці літаратурнага твора. Першая кніга дылогіі. Раман у трох кнігах.
4.перан.; чаго. Пра тое, з чаго можна атрымаць якія‑н. звесткі, у чым знайшло адбітак, адлюстраванне што‑н. Кніга жыцця. □ [Гарлахвацкі:] Зямныя нетры нямала хаваюць у сабе такіх астаткаў ранейшай флоры і фауны. Гэта жывая кніга прыроды.Крапіва.
5.звычайнамн. (кні́гі, кніг). Тое, што і кніжка (у 3 знач.).
•••
Галоўная кніга — асноўная бухгалтарская кніга для сістэматычнага запісу ўсіх рахункаў і прыходна-расходных аперацый.
Дамавая кніга — кніга для рэгістрацыі жыльцоў дома.
Шнуравая кніга — уліковая кніга, прашытая шнурам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кні́гаж. Buch n -(e)s, Bücher;
канто́рская кні́г Geschäftsbuch n;
прыхо́дна-расхо́дная кні́гÁusgabe- und Éinnahmebuch n;
ка́савая кні́г Kássenbuch n;
дамава́я кні́г Háusbuch n;
кні́г ска́ргаў і прапано́ў Kúndenbuch n;
кні́г за́пісаў а́ктаў грамадзя́нскага ста́ну Zivílstandsregister [-vi:l-] n -s, -;
кні́г во́дгукаў Gästebuch n;
дзіця́чая кні́г з малю́нкамі Bílderbuch n;
кні́г для па́мятных за́пісаў (сяброў, гасцей) Stámmbuch n;
афармле́нне кні́гі Búchausstattung f -, -en, Búchgestaltung f -, -en;
кні́га-по́штай Bücherversandhandel m -s;
◊
кні́г за сямю́ пяча́ткамі ein Buch mit síeben Síegeln
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)