рака ў Веткаўскім р-не Гомельскай вобл., левы прытокр. Сож (бас. Дняпра). Даўж. каля 15 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Залужжа. Ад вытоку на працягу 3 км рэчышча каналізаванае. На берагах ракі забалочаны лес, прывусцевы ўчастак на забалочанай пойме Сажа сярод шматлікіх старычных азёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫСВЯ́ТА, Друкша,
рака ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., левы прытокр. Дзісна (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 1020 км².
Пачынаецца каля в. Грытуны (да пабудовы ГЭС «Дружба народаў» у 1953 para выцякала з воз. Дрысвяты). Цячэ праз азёры Доўгае, Верхняе і Богінскае. Участак б. рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкі і Вусце цяпер лічыцца прытокам Д. — Дрысвяткай. Верхняе цячэнне ракі ў межах Браслаўскай грады, ніжняе — на З Полацкай нізіны. Асн.прыток — р. Прорва (злева). На вадазборы 139 азёр. Даліна пераважна трапецападобная. Пойма перарывістая. Рэчышча сярэдне звілістае, на працягу каля 9 км каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Прыро́стак ’малады парастак расліны’ (ТСБМ), ’тое, што прырошчана’ (Ласт.), прыро́станы ’прырослы’ (ТС), сюды ж прыро́сток ’прытокракі, ручая’ (Клім.). Да прырасці́, гл. расці; параўн. рус.дыял.приро́сток ’цяля’, укр.приро́сток ’прыплод’, славен.prirástek ’прырост’, балг.прира́стък ’нешта прырослае, адростак’ і пад. Паводле БЕР (5, 731), агульнаславянскія аддзеяслоўныя ўтварэнні, спецыфічныя для асобных славянскіх моў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
КЛЯВА́,
рака ў Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл. і Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., левы прытокр. Бярэзіна (бас.р. Дняпро). Даўж. 80 км. Пл. вадазбору 498 км². Пачынаецца з воз. Заазерскае ў Бялыніцкім р-не. Асн.прыток — р. Клявіца (справа). Цячэ па паўд.-ўсх. схілах Бярэзінскай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шыр. 600—800 м, у нізоўях невыразная. Схілы сярэдне стромкія, слабапарэзаныя, выш. да 8 м. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км. Шыр.ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м³/с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРАКАРАТНЯ́НКА,
рака ў Сенненскім р-не Віцебскай вобл., левы прытокр. Лучоса (бас.р.Зах. Дзвіна). Даўж. 24 км. Пл. вадазбору 356 км². Выцякае з Дзевінскага воз. (у некат. даведніках за пач.ракі прымаюцца сутокі рэк Добрынка і Зерамнянка за 1 км на У ад в. Добрына, дзе яна вядома пад назвай Серакаротня), цячэ праз воз. Серакаротня. Вусце за 500 м на ПнУ ад в. Шылы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАСЦЯНІ́ЦА, Трасцяніцкі канал,
рака ў Маларыцкім, Кобрынскім і Жабінкаўскім р-нах Брэсцкай вобл., левы прытокр. Мухавец (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 34,3 км. Пл. вадазбору 224 км². Пачынаецца за 1,7 км на Пн ад в. Малы Паўлопаль Маларыцкага р-на. Вусце за 2 км на ПнУ ад в. Піліпавічы Жабінкаўскага р-на. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна ракі ў сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная. Рэчышча, шыр. 6—8 м, каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́БРЫК 2-і, Бобрыч,
рака ў Беларусі, у Петрыкаўскім і Жыткавіцкім р-нах Гомельскай вобл., левы прыток Прыпяці. Даўж. 44 км. Пл. вадазбору 710 км². Пачаткам ракі лічыцца вусце Азёрнага канала за 2 км на ПнУ ад в. Капцэвічы Петрыкаўскага р-на. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе. Асн. прытокі: каналы Міхедава-Грабаўскі (злева) і Азёрны (справа).
Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй пераважна трапецападобная. Пойма невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае на працягу 40,7 км.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯВІ́ЦА,
рака ў Бярэзінскім р-не Мінскай вобл., правы прытокр. Клява (бас.р. Дняпро). Даўж. 31 км. Пл. вадазбору 136 км². Пачынаецца за 3 км на Пд ад в. Стайчанка. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна трапецападобная, шыр. 0,9—1,5 км. Пойма пераважна двухбаковая, шыр. 50—200 м (месцамі да 700 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні забалочаная. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км. Шыр.ракі ў межань у ніжнім цячэнні да 8 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАРЫ́ТА,
рака ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл., левы прытокр. Рыта (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 30,5 км. Пл. вадазбору 602 км². Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Арэхава, з’яўляецца працягам канала Сярэдні Роў (раней выцякала з Арэхаўскага воз., у выніку меліярац. работ выток ракі засыпаны). Цячэ па Брэсцкім Палессі. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Рака прымае сцёк з меліярац. каналаў. На рацэ — г. Маларыта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРЭ́ЗІНА, Заходняя Бярэзіна,
рака ў Беларусі, у Гродзенскай і Мінскай абласцях, правы прыток Нёмана. Даўж. 226 км. Пл. вадазбору 4 тыс.км². Пачынаецца каля в. Бортнікі Маладзечанскага р-на Мінскай вобл.Асн. прытокі: Краўлянка, Альшанка, Чарніца, Чапунька (справа), Іслач, Волка (злева).
Даліна выразная, шыр. ў верхняй ч. ад 500 м да 3 км, ніжэй 3—4 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шыр. ў вярхоўі 200—500 м, на астатніх участках ад 300 м да 3 км. Рэчышча моцназвілістае, шыр.ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў верхнім і сярэднім цячэнні ў канцы сак., у ніжнім — у пач. красавіка. Замярзае ў 2-й пал.снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка Сярэднегадавы расход вады ў вусці 30 м³/с. Мясцовае суднаходства (за 45 км ад вусця) у перыяд высокай вады. У сярэднім цячэнні ракіСакаўшчынскае вадасховішча. У маляўнічай мясціне (12 км на Пн ад г. Маладзечна) зона адпачынку Барок. Амаль усе прытокі Бярэзіны каналізаваныя. У басейне ракі каля 20 каналаў (агульная даўж. больш за 150 км).