ды́каць

прысядаць, рабіць рэверанс; павольна, нібы прысядаючы, ісці; моцна біцца (пра сэрца); трэсціся’

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. ды́каю ды́каем
2-я ас. ды́каеш ды́каеце
3-я ас. ды́кае ды́каюць
Прошлы час
м. ды́каў ды́калі
ж. ды́кала
н. ды́кала
Загадны лад
2-я ас. ды́кай ды́кайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час ды́каючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

kucać

незак. прысядаць, сядаць на кукішкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

папрысяда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прысесці — пра ўсіх, многіх.

2. Прысядаць некаторы час. Грыша папрысядаў,.. зрабіў прабежку на месцы, як фізкультурнік, і палез у ваду. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысяда́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысядаць — прысесці.

2. Рэверанс. Такімі ж борздымі крокамі падышла .. [Габрынька] і да госця, працягнула яму сваю яшчэ дзіцячую руку, зрабіўшы прысяданне, якое Лабановіч бачыў першы раз. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кні́ксэн

(ням. knicksen = рабіць рэверанс, прысядаць)

спрошчаная форма жаночага паклону ў выглядзе кароткага неглыбокага прысядання, якая замяніла рэверанс.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

краўч

(англ. crouch = схіляцца, прысядаць)

1) стойка ў сагнутым становішчы ў боксе;

2) нізкая стойка пры спусках у лыжным спорце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

краўч

(англ. crouch = схіляцца, прысядаць)

1) стойка ў сагнутым становішчы ў боксе;

2) нізкая стойка пры спусках у лыжным спорце.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Разда́гацца ’пачаць бегчы з тупатам’ (Юрч. СНЛ). Утварэнне ад гукапераймальнага выклічніка даг!, параўн. з іншай вакалізацыяй рус. ды́гать ’гнуцца’, ’хістацца’, укр. дигота́ти, диготі́ти ’дрыжаць’, пол. dygać ’кланяцца’, ’прысядаць’, якія звязваюць са ст.-в.-ням. tūhhan, с.-в.-ням. tûchen, с.-н.-ням. dûken, англ. duck ’хіліцца ўніз’, ’ныраць’ (Фасмер, 1, 557). Параўн. таксама тур. dağdağa ’шум, гам, крык’, dağdağali ’шумны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́пча непахв. ‘стамляльная праца’ (зэльв., Сл. рэг. лекс.), ‘тупаніна (напрыклад, каня печы)’ (зэльв., Нар. словатв.). Утворана ад ту́пчаць ‘бясконца пераступаць з нагі на нагу, тупаць, таптацца’ (ТС), якое з ту́пкаць (гл.), параўн. kruhom chaty czorny kazioł tupcze (Пятк. 2, 207), у выніку абагульнення асновы асабовых форм дзеяслова. Меркаванні Грынавяцкене пра запазычанне дзеяслова з літ. tupčiotiпрысядаць’ (LKK, 22, 196) не маюць падстаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

crouch

[kraʊtʃ]

1.

v.i.

1) прысяда́ць, прыпада́ць (да зямлі́)

2) гну́цца (рабале́пна, прыні́жана), сагну́цца; ку́рчыцца (ад хо́ладу ці стра́ху)

2.

v.t.

ні́зка гну́ць (сьпі́ну), схіля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)