Прыто́мны ’які знаходзіцца ў прытомнасці, пры памяці’ (ТСБМ, Нас., Байк. і Некр., Касп.), ’які прысутнічаў пры пэўнай падзеі; сведка’ (Нас., Ласт., Яруш., Касп.), ’які мае прыстанішча, прытулак; які супакоіўся на месцы’ (Нік. Очерки), ст.-бел.притомный ’свядомы, прысутны’ (Ст.-бел. лексікон); притомные часы ’ў тыя часы’ (там жа). Укр.прито́мний ’свядомы, прысутны’, польск.przytomny ’тс’, чэш.přítomný ’прысутны’, славац.prítomný ’прысутны, наяўны’, в.-луж.přitomny, н.-луж.pśitomny ’тс’. Слова ўтворана на базе словазлучэння пры том ’той, які быў пры тым, сведка’ (Брукнер, 682; Махэк₂, 495; ЕСУМ, 4, 581). Ва ўсходнеславянскіх мовах — праз польскую з чэшскай (Банькоўскі, 2, 953), параўн., аднак, пато́мны (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
präséntaпрысу́тны, які́ ёсць у наяўнасці
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Тулі́чны ‘прысутны’ (Ласт.). Магчыма, штучнае ўтварэнне па ўзоры тубы́льскі, дыял.тубы́льны ‘мясцовы, тутэйшы’ (гл. тубылец) — ту2 (гл.) і лічны ‘шматлікі’ (гл.), хутчэй ‘наяўны’ ад рус.быть налицо ‘быць у наяўнасці’; аўтарскі наватвор, каб пазбегнуць «барбарызма» прысу́тны (гл. прысутнічаць), які «павінен быць безумоўна адкінуты як нязгодны з духам мовы» (Ласт, 555).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ánwesendesubm, f -n, -n прысу́тны, -ая
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
on hand
а) блі́зка
б) гато́вы
cash on hand — гато́ўка
в) прысу́тны
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ВО́РМСКІ ЭДЫ́КТ 1521,
заканадаўчы акт, накіраваны супраць пратэстанцкага вучэння ідэолага ням. Рэфармацыі М.Лютэра. Прыняты па патрабаванні імператара «Свяшчэннай Рым. імперыі» Карла V на рэйхстагу ў г. Вормс (Германія) у крас. 1521 пасля таго, як прысутны на рэйхстагу Лютэр адмовіўся адрачыся ад сваіх рэліг. поглядаў. Эдыкт абвяшчаў Лютэра ерэтыком і ставіў па-за законам, яго вучэнне забаранялася падтрымліваць, а творы — чытаць і распаўсюджваць. У час вяртання з Вормса Лютэра схаваў ад праследаванняў у замку Вартбург (каля г. Айзенах) саксонскі курфюрст Фрыдрых Мудры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЖАРО́ЎСКІ (Ożarowski, Ожаровский) Адам Пятровіч (1776, Варшава — 5.12.1855), расійскі ваенны і дзярж. дзеяч, граф. Ген. ад кавалерыі (1826). Сенатар (1826). Удзельнік вызв. паўстання 1794. З 1796 на рус.ваен. службе. Удзельнічаў у кампаніях 1805 і 1807 супраць Францыі. У вайну 1812 камандзір асобнага кав. атрада (6 палкоў) для партыз. дзеянняў на паўд. флангу праціўніка. Удзельнічаў у баях пад Красным (Смаленская вобл.), у заняцці Магілёва, Бярэзінскай аперацыі 1812, у праследаванні французаў у напрамку Валожын—Воранава—Ліда—Ражанка. У замежных паходах рус. арміі (1812—14) узначальваў асобны кав. атрад. З 1814 у бліжэйшым акружэнні імператара Аляксандра I. З 1833 член Дзярж. савета Царства Польскага, з 1841 прысутны ў Варшаўскіх дэпартаментах Сената.