прысу́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад прысудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прысуджэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прысуджаць — прысудзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

присуди́ть сов., в разн. знач. прысудзі́ць; см. присужда́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

throwthe book at

Sl.

прысудзі́ць найвышэ́йшую ка́ру

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прысу́джаны

1. присуждённый, приговорённый;

2. присуждённый;

1, 2 см. прысудзі́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

zasądzić

зак. прысудзіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

przysądzić

зак. прысудзіць;

przysądzić majątność — прысудзіць маёмасць;

przysądzić dziecko — прысудзіць дзіця ў шлюбаразводным працэсе);

гл. przyznać

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

verdnnern vt разм. прыгавары́ць, прысудзі́ць, пакара́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

БО́РТНАЕ ПРА́ВА,

сукупнасць нормаў права, якія рэгулявалі функцыянаванне бортніцтва на Беларусі з глыбокай старажытнасці да канца 18 ст. Спачатку бортнае права было вуснае, усе віды яго парушэння разглядаліся копным судом. Асн. яго нормы без істотнай юрыд. трансфармацыі ўвайшлі поруч з афіц. прававымі актамі, што рэгулявалі бортніцтва, у Статуты ВКЛ 1529, 1566 і 1588. Пры вызначэнні меры пакарання прадугледжваўся дыферэнцыраваны падыход: ненаўмыснае пашкоджанне бортнае дрэва каралася штрафам у 2 капы (120) грошай, наўмыснае — у 5-разовым памеры; злоўленых на месцы злачынства за крадзяжом мёду маглі прысудзіць і да смяротнай кары.

т. 3, с. 218

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

разыгра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. каго-што. Іграючы, выканаць (музычны твор, тэатральную п’есу).

Р. квартэт.

Р. ролю.

2. што. Згуляць, давесці шахматную партыю да канца.

3. што. Прысудзіць шляхам латарэі, жэрабя выйгрыш.

Р. дзесяць выйгрышаў.

4. каго (што). Жартуючы з каго-н., паставіць яго ў смешнае становішча (разм.).

Р. таварыша.

|| незак. разы́грываць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. ро́зыгрыш, -у, м. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)