прыпужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Прыстрашыць, прыгразіць чым‑н. з мэтай уздзеяння. Прыпужаць пакараннем. □ Як жа ён паверыць, што для яго гэта карысці, калі яго прыпужалі. Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыпало́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
Разм. Трохі напалохаць; прыстрашыць. — Цяжкасці мяне прыпалохалі, як ты казала, бугры на дарозе. Усё неяк да спакойнага кроку цягнула, не ў ногу з жыццём ішоў... Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пужну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.
1. Аднакр. да пужаць (у 2 знач.).
2. Прыстрашыць, прыпужнуць. [Жагула:] Я ўзяў стрэльбу, разы два пужнуў, то .. [сабакі] і супакоіліся. Крапіва. Зубра ж не чуваць. Пужнуў ад сябе назолу-чалавека і, пэўна, застаўся стаяць у сваёй велічнай адзіноце. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)