Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Versöhnungf -, -en прымірэ́нне, замірэ́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Міраві́ны ’мір, прымірэнне, канец сваркі’ (Шат.). Беларускае. Да міравы < ст.-рус.мировати ’мірыцца, заключаць мір’ < мір1 (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыбарышы́цца ’прысуседзіцца’ (ТС). Да незафіксаванага *бары́шы́цца, якое ад бары́ш (гл.). Да семантычнага развіцця параўн. крым.-тат.baryš ’мір, прымірэнне’.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДАНТО́Н ((Danton) Жорж Жак) (28.10.1759, г. Арсі-сюр-Об, Францыя — 5.4.1794),
дзеяч Французскай рэвалюцыі 1789—99, адзін з правадыроў якабінцаў. Удзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання 10.8.1792, якое скінула манархію. Быў дэпутатам Канвента, міністрам юстыцыі ў новым урадзе. З 1793 член Камітэта грамадскага выратавання; выступаў за прымірэнне з жырандыстамі, супраць рэв. тэрору. Асуджаны рэв. трыбуналам, гільяцінаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГНЯВА́Ш», «Гнеўка», «Загневаны»,
бел.нар. танец. Муз. памер . Тэмп павольны. Выканаўцы (дзяўчына і хлопец) у тэатралізаванай форме паказваюць сварку і прымірэнне закаханых, часта ў суправаджэнні песні («Дзяўчына мая заручоная, чаго так ходзіш засмучоная...»). Больш пашыраны ў зах. абласцях Беларусі. На Магілёўшчыне бытаваў варыянт «Гняваша», які выконвалі толькі мужчыны.
Літ.:
Народные песни местечка Селец Пружанского уезда Полесского воеводства (Западная Белоруссия) / Сост. И.К.Зданович. М., 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
пагадне́нне, ‑я, н.
1. Дагавор, які абумоўлівае абавязацельствы ў чым‑н. Міжнародныя пагадненні. Гандлёвае пагадненне. Пагадненне аб перамір’і. □ Нарэшце, пагадненне было падпісана.Самуйлёнак.
Джэнтльменскае пагадненне — міжнародны дагавор, заключаны звычайна без афіцыйных фармальнасцей, у вуснай форме.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БРЫЯ́Н ((Briand) Арыстыд) (28.3.1862, г. Нант, Францыя — 7.3.1932),
дзяржаўны дзеяч Францыі, дыпламат. Адвакат па адукацыі. З 1880-х г. удзельнік сацыяліст. руху. У 1902 абраны ў парламент. У 1906 увайшоў у склад урада, за што быў выключаны з Сацыяліст. партыі. У 1909—31 займаў пост прэм’ер-міністра 11 разоў і міністра замежных спраў 17 разоў. Пасля 1-й сусв. вайны праводзіў палітыку раззбраення і бяспекі. У 1909—31 выступаў за «прымірэнне» з Германіяй. Адзін з ініцыятараў Лакарнскай канферэнцыі 1925, Келага—Брыяна пакта 1928, праекта стварэння «Пан-Еўропы». Нобелеўская прэмія міру 1926 (разам з Г.Штрэземанам).