приме́тный в разн. знач. прыме́тны, разг. прыкме́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

observable [əbˈzɜ:vəbl] adj. прыме́тны; ба́чны, агля́дны;

observable effects прыме́тныя/відаво́чныя вы́нікі

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

заме́тный прыме́тны, разг. прыкме́тны; (значительный) зна́чны; (выдающийся) выда́тны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

бро́ский разг. я́ркі, яскра́вы, прыме́тны, прыкме́тны, кі́дкі; (резкий) рэ́зкі.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ощути́тельный

1. адчува́льны;

2. перен. адчува́льны; (заметный) прыме́тны, прыкме́тны; (значительный) зна́чны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Кі́дкі ’які рэзка кідаецца ў вочы; яркі, прыметны’ (ТСБМ), ’падатлівы, ахвочы, схільны да чаго-небудзь’ (ТСБМ), ’спраўны (чалавек)’ (Сцяц.), ’неўраўнаважаны’ (Янк. III). Гл. кідаць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

осяза́тельный

1. датыка́льны;

осяза́тельные о́рганы датыка́льныя о́рганы;

2. перен. (ощутительный) адчува́льны; (заметный) прыме́тны, разг. прыкме́тны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

pokaźny

1. значны; даволі вялікі;

pokaźny budynek — вялікі будынак;

2. заўважны; прыметны

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

кі́дкі, ‑ая, ‑ае.

Разм.

1. Які рэзка кідаецца ў вочы; яркі, прыметны. — Надзень сабе так што, не кідкае, — прасіла і павучала маці. Паўлаў. Рабіна заружавела .. яркім, кідкім хараством. Мележ.

2. Падатлівы, ахвочы, схільны да чаго‑н. Самі ж радульцы — людзі не гаваркія, не надта кідкія на размовы з незнаёмымі людзьмі, і ад іх мы даведаліся мала што... Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прыця́міць ’уважліва паглядваць, прымячаць’; ’прыпамінаць, прыгадваць’ (Нас., Байк. і Некр., Др.-Падб.), прыця́мляць, прыця́мліваць ’прымячаць’ (Нік. Очерки), прыця́мныпрыметны’; ’памятны’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб.), прыця́мна ’прыметна’; ’помніцца, уяўляецца ў думках’, прыця́м ’заметка, прыкмета’ (Нас., Байк. і Некр.), пры́цям ’тс’ (Байк. і Некр.), прыцямка ’заметка’ (Яруш.). Да цям, ця́міць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)