лі́пнуць, -ну, -неш, -не; ліп, лі́пла; -ні; незак.

1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), да каго-чаго. Прыліпаць, прыставаць.

Гразь ліпне да абутку.

2. перан., да каго-чаго. Назойліва прыставаць (разм.).

Ён ліпне да яе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і зліпацца.

Вочы ліпнуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

cling [klɪŋ] v. (clung) (to) чапля́цца, прыліпа́ць; трыма́цца;

Wet clothes cling to the body. Мокрае адзенне прыліпае да цела.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

lgnąć

незак.

1. ліпнуць; прыліпаць; прыклейвацца;

2. гарнуцца; цягнуцца

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Лі́пнуцьпрыліпаць’, ’шчыльна прыціскацца’, ’прыставаць’ (Яруш., Бяльк., Шат., ТСБМ). Укр. липнути, рус. липнуть, польск. lipnąć, н.-луж. lipnuś, чэш. lipnouti, славац. lipnúť, славен. pri‑lípniti. Прасл. lьpnǫti. Пазней адбылася мена галоснага асновы ў ‑i‑ пад уплывам (pri)lipati (Слаўскі, 4, 275).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

зліпа́цца, ‑аецца; незак.

1. Злучацца адзін з адным, прыліпаць адзін да аднаго. Лісты паперы зліпаюцца. □ Валасы [Сцяпана] .. былі вільготныя і зліпаліся, ад усяго цела ішла пара. Чарнышэвіч.

2. Закрывацца, заплюшчвацца ад вялікага жадання спаць (пра вочы, павекі). [Сцёпку] так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі. Колас. Віктар раз-пораз з натугай расплюшчваў вочы: павекі зліпаліся, былі цяжкія і непаслухмяныя. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

adhere

[ədˈhɪr]

v.i.

1) трыма́цца, прыліпа́ць; прыстава́ць; лі́пнуць, прыліпа́ць

Paint adheres best to a clean surface — Фа́рба найле́пш прыстае́ да чы́стае паве́рхні

2) трыма́цца, застава́цца ве́рным

to adhere to a plan — трыма́цца пля́ну

to adhere to the church of one’s parents — застава́цца ве́рным царкве́ сваі́х бацько́ў

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

ліпнуць, прыліпаць, наліпаць, прыклейвацца, прыставаць; брацца (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

nhaften vi

1. прыстава́ць, прыліпа́ць, чапля́цца

2. (D) быць уласці́вым (каму-н., чаму-н)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

adhere [ədˈhɪə] v. fml (to)

1. прытры́млівацца, цвёрда трыма́цца, быць ве́рным (справе, прынцыпам);

adhere to the rules прытры́млівацца пра́вілаў;

adhere to a political party быць прыхі́льнікам яко́й-н. па́ртыі

2. прыліпа́ць, прыкле́йвацца, бра́цца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Ласкавіца ’ляскаўка, Silene cucubalus Wil.’ (брэсц., Кіс.). Відавочна, узнікла ў выніку кантамінацыі ляскаўка і лускаўка (ль‑∼л‑). Назвы гэтай расліны ў іншых мовах звязаны з паняццем ’ляпіцца, прыліпаць’ (укр. смолянка, смолявка3 бел. смолка, польск. leрпіса) або з ’ляскаць’ (бел. ляскаўка, польск. trzaskawka, паўд.-чэш. praskavec). Такім жа чынам узнікла і бел. ласкаўка ’тс’ (Кіс.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)