прыклада́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкладаць — прыкласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкла́дванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыкладваць — прыкласці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкла́дваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да прыкласці і прылажыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паднажа́ць

‘аказаць уплыў на што-небудзь, прыкласці больш сіл на выкананне чаго-небудзь (паднажаць на кватэрным фронце)’

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. паднажму́ паднажмё́м
2-я ас. паднажме́ш паднажмяце́
3-я ас. паднажме́ паднажму́ць
Прошлы час
м. паднажа́ў паднажа́лі
ж. паднажа́ла
н. паднажа́ла
Загадны лад
2-я ас. паднажмі́ паднажмі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час паднажа́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прытарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; зак., што.

Спец. Прыкласці, прыклеіць пад адзін ўзровень (фанеру).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

załączyć

зак. далучыць; дадаць; прыкласці

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прыста́віць, -а́ўлю, -а́віш, -а́віць; -а́ўлены; зак.

1. каго-што. Паставіць ушчыльную да чаго-н., прыкласці.

П. зэдлік да ложка.

2. каго (што). Прызначыць для догляду, нагляду пры кім-, чым-н.

П. варту да чаго-н.

|| незак. прыстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. прыстаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прылажы́ць

1. (далучаць) béilegen vt, béifügen vt;

2. (прыкласці) áuflegen

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

daránsetzen vt:

álles ~ прыкла́сці ўсе намага́нні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

СЕГНЕТАЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ГІСТЭРЭ́ЗІС,

спецыфічная залежнасць эл. палярызаванасці сегнетаэлектрыка ад напружанасці знешняга эл. поля.

Пры ўключэнні эл. поля ўзнікае палярызаванасць, якая спачатку рэзка нарастае і дасягае насычэння. Пры змяншэнні напружанасці поля палярызаванасць адстае ад змены напружанасці і пры выключэнні поля набывае рэшткавае значэнне. Для памяншэння палярызаванасці да нуля неабходна прыкласці поле процілеглага напрамку (каэрцытыўнае поле). Пры далейшым павелічэнні адваротнага поля таксама дасягаецца насычэнне. Атрыманы графік залежнасці наз. пятлёй гістэрэзіса. У полідаменных крышталях форма пятлі больш плаўная, у монадаменных — блізкая да прамавугольнай. Форма пятлі С.г. залежыць таксама ад т-ры; пры т-рах, якія перавышаюць Кюры пункт, дзе сегнетаэлектрык страчвае свае спецыфічныя ўласцівасці, пятля пераўтвараецца ў прамую.

Пятля сегнетаэлектрычнага гістэрэзіса: P — палярызацыя ўзору; Ps — палярызацыя насычэння; PR — астаткавая палярызацыя; Ec — напружанасць каэрцытыўнага поля.

т. 14, с. 293

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)