Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ле́нінскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які належыць У.І. Леніну. Ленінскія словы.// Звязаны з жыццём і дзейнасцю У.І. Леніна. Ленінскія мясціны.// Уласцівы У.І. Леніну; такі, як у У.І. Леніна. Ленінскі стыль работы.// Названы ў гонар У.І. Леніна, прысвечаны памяці У.І. Леніна. Ленінская прэмія.
2. Створаны У.І. Леніным. Ленінская тэорыя дыктатуры пралетарыяту.// Які адпавядае прынцыпам ленінізма. Ленінскія нормы партыйных паводзін. Ленінская нацыянальная палітыка.
•••
Ленінскі прызыўгл.прызыў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Rekrútenaushebung
f -, -en прызыў навабра́нцаў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
conscription
[kənˈskrɪpʃən]
n.
1) прызы́ў, набо́р у во́йска
2) вайско́вая паві́ннасьць (грашы́ма, пра́цай)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
мабіліза́цыя, ‑і, ж.
1.Прызыў ваеннаабавязаных запасу на абавязковую ваенную службу ў сувязі з аб’яўленнем вайны. У чатырнаццатым годзе Вінцук Адамавіч трапіў на фронт па першай мабілізацыі.Машара.// Прыцягненне, прызыў каго‑н. для выканання важнага масавага мерапрыемства. Мабілізацыя насельніцтва на барацьбу з паводкай.
2. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў стан гатоўнасці да вайны. Мабілізацыя арміі.// Перавод усіх галін народнай гаспадаркі на ваеннае становішча. Мабілізацыя прамысловасці.
3.перан. Давядзенне чаго‑н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое‑н. заданне. Мабілізацыя сіл. Мабілізацыя ўвагі.
[Фр. mobilisation ад лац. mobilis — рухомы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мабіліза́цыя, -і, ж.
1. Перавод узброеных сіл краіны з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць.
2.Прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны.
Усеагульная м.
3.перан. Давядзенне каго-, чаго-н. да стану актыўнай гатоўнасці выканаць якое-н. заданне.
М. ўсіх сваіх сіл.
|| прым.мабілізацы́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мабіліза́цыя ’прызыў ваеннаабавязаных запасу на ваенную службу’, ’перавод усіх галін народнай гаспадаркі, уключаючы ўзброеныя сілы, з мірнага становішча на ваеннае’ (ТСБМ). Запазычана праз польск. ці рус. мову з фр.mobilisation < лац.mobilis ’рухомы’.