Красу́н ’прыгажун’ (ТСБМ). Гл. краса 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
харашу́н, ‑а, м.
Разм. Тое, што і прыгажун. — Гатоў [заяц]! Ты бачыў, які харашун! Жук.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырванано́гі, ‑ая, ‑ае.
У якога чырвоныя ногі. Чырвананогі прыгажун [бусел] .. бясстрашна засігаў за жабай. Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
краса́вец красу́н, -на́ м., прыгажу́н, -на́ м., прыго́жы, -жага м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
красу́н, ‑а, м.
Тое, што і прыгажун. — Не такая я прыгожая. Баюся ўявіць побач з сабой такога красуна. Алешка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
каласі́сты, ‑ая, ‑ае.
З мноствам каласоў або з буйным калоссем. [Алёша] заплюшчыў вочы і ўбачыў і свой прыгажун-камбайн, і бязмежнае поле пшаніцы — высокай, каласістай. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НАРЦЫ́С, Наркіс,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі юнак-прыгажун, сын беатыйскага рачнога бога Кефіса і німфы Лірыёпы. Паводле пашыранага міфа, Н. не прыняў кахання німфы Эха, за што быў пакараны Афрадытай: закахаўся ва ўласнае адлюстраванне ў вадзе і памёр ад непадзеленага кахання. Ператвораны багамі ў аднайм. кветку. Вобраз Н. ўвасоблены ў скульптурах Паліклета Старэйшага і Б.Чэліні, карцінах Я.Тынтарэта і М.Караваджа, п’есах П.Кальдэрона дэ ла Баркі і Ж.Ж.Русо, операх Д.Скарлаці, К.В.Глюка і Ж.Маснэ, інш. творах мастацтва і л-ры. У пераносным сэнсе Н. — самаўлюбёны чалавек.
т. 11, с. 194
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
преле́стник уст. (соблазнитель) спаку́снік, -ка м.; (очарователь) чараўні́к, -ка́ м.; (красавец) прыгажу́н, -на́ м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Apollo
н.
1. міф. Апалон;
2. перан. прыгажун; прыгажунчык
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
валля́к, ‑а, м.
1. Пашырэнне шчытападобнай залозы пры базедавай хваробе.
2. Разм. Адвіслыя складкі падбародка.
3. Тое, што і валлё. Пярэсты прыгажун, надзьмуўшы валляк, пакручваўся на адным месцы і ўсё вуркатаў, вуркатаў. Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)