пристра́иватьI несов. (присоединять к постройке) прыбудо́ўваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

przybudowywać

незак. прыбудоўваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

прымуро́ўваць

прыбудоўваць што-небудзь з каменю, цэглы’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прымуро́ўваю прымуро́ўваем
2-я ас. прымуро́ўваеш прымуро́ўваеце
3-я ас. прымуро́ўвае прымуро́ўваюць
Прошлы час
м. прымуро́ўваў прымуро́ўвалі
ж. прымуро́ўвала
н. прымуро́ўвала
Загадны лад
2-я ас. прымуро́ўвай прымуро́ўвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прымуро́ўваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прируба́ть несов.

1. (пристраивать) прыбудо́ўваць;

2. (прилаживать, пригонять рубкой) прыру́бліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыбудо́ва, ‑ы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. прыбудоўваць — прыбудаваць.

2. Прыбудаваны будынак да асноўнай пабудовы. Сталярня знаходзілася на калгасным двары ў прыбудове да кузні. Рылько. Сухія домікі і розныя гаспадарчыя прыбудовы пры іх гарэлі, як смольныя кучы буралому. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

nbauen vt

1) урабля́ць (поле); разво́дзіць; выро́шчваць

2) (an A) прыбудо́ўваць (да чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ла́дзіць (драг. лад́ытэ, целях. ла́діті) ’жыць у згодзе, дружбе’, ’дагаджаць, наравіць’, ’прыладжваць, уладкоўваць, прыводзіць у парадак’, ’быць прыдатным’, ’падрыхтоўваць, рыхтаваць’, ’мець намер’, ’настройваць інструмент’, ’рабіць зладжана’, ’рабіць, ствараць’, ’прыбудоўваць, прырабляць’, ’рамантаваць’, ’лавіць зручны момант’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Яруш., Яўс., Касп., Шат., Сл. паўн.-зах., КЭС, лаг.), браг. ’палоць у агародзе’ (Мат. Гом.), бяроз. ’гарадзіць плот’ (Шатал.), ’навіваць кросны’, драг. ’складваць, упарадкоўваць снапы ў гумне’ (Сл. паўн.-зах.); ла́дзіцца ’прымошчвацца’, ’каварна рабіць што-небудзь’, ’навучыцца ў працэсе практыкі’, ’наладжвацца’, ’ісці на лад’, ’збірацца, наважвацца, рыхтавацца зрабіць што-небудзь’, ’шанцаваць’ (Нас., ТСБМ, Бяльк., Касп., Сцяшк., Шат., КЭС, лаг.). Адыменнае ўтварэнне. Да лад (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыбудо́ва, прыбудо́ўка ’прыбудаваны будынак да асноўвай пабудовы’ (Гарэц., Інстр. 1, Янк. 2, ТСБМ; смарг., баран., швянч., Сл. ПЗБ), ’прыбудоўка да хаты або хлява, пуні для дроў; павець’ (Шушк.), прыбудуо́вка ’тс’ (беласт., Сл. ПЗБ), прыбудо́віна ’прыбудова (прыбудаваны будынак)’ (Нар. Гом.), прыбудава́ньня, прыбудува́ньня (Бяльк.), прыбуды́нак ’прыбудаванае памяшканне’ (Байк. і Некр.). Утвораны ад дзеяслова прыбудава́ць, да будава́ць (гл.). Больш слушна, аднак, меркаванне Лер-Сплавінскага (Studia, 184–185) аб першасным характары польскай дзеяслоўна-назоўнікавай пары przybudowaćprzybudówka, адкуль формы без прэфікса. Такім чынам, прыбудо́ўка таксама запазычана з польскай, а форма прыбудо́ва з’яўляецца другасным уласнабеларускім ўтварэннем, параўн. укр. прибудо́ва ’прыбудова’, прибудо́вати, прибуду́ватипрыбудоўваць, прыбудаваць’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

add [æd] v.

1. прыбаўля́ць, дадава́ць

2. (to) павялі́чваць, узмацня́ць;

To add to our difficulties it was getting dark. У дадатак да ўсяго пачынала цямнець.

add fuel to the fire/flames падліва́ць смалы́а́сла/але́ю ў аго́нь (пагаршаць сітуацыю)

add in [ˌædˈɪn] phr. v. дабаўля́ць, уключа́ць (у цану)

add on [ˌædˈɒn] phr. v.

1. прыбаўля́ць (да сумы)

2. прыбудо́ўваць

add up [ˌædˈʌp] phr. v. склада́ць, скла́дваць; падлі́чваць

it doesn’t add up канцы́ з канца́мі не сыхо́дзяцца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)