ГА́ЗАВЫ ПРО́МЫСЕЛ,

тэхналагічны комплекс для здабычы і збору прыроднага газу з плошчы радовішча, апрацоўкі газу і кандэнсату для падрыхтоўкі іх да транспарціроўкі. Камунікацыі і збудаванні газавага промыслу падзяляюць на асноўныя (эксплуатацыйныя, назіральныя і разведачныя свідравіны, газазборныя калектары, кампрэсарныя станцыі і інш.) і дапаможныя (энергет. гаспадарка, водазабеспячэнне, сувязь, майстэрні і інш.). Колькасць, характар і магутнасць збудаванняў газавага промыслу залежаць ад геолага-эксплуатацыйнай характарыстыкі радовішча. На Беларусі газавы промысел (на тэр. Гомельскай вобл.) прызначаны для спадарожнай здабычы і транспарціроўкі газу; створана закрытая (герметызаваная) сістэма нафтагазазбору (мінімізуе страты і забруджванне навакольнага асяроддзя). Перапрацоўку газу ажыццяўляе Беларускі газаперапрацоўчы завод у г. Рэчыца.

У.Я.Бардон.

т. 4, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прамысло́вы гл. прамысловасць, промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

птушкало́ўства, -а, н.

Лоўля птушак як промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

балаго́льны уст. изво́зный;

б. про́мысел — изво́зный про́мысел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

селядцо́вы сельдяно́й, се́льдевый;

с. про́мысел — сельдяно́й (се́льдевый) про́мысел

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

кітабо́йны, -ая, -ае.

Звязаны з промыслам кітоў.

Кітабойная флатылія.

К. промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

отхо́жий / отхо́жий про́мысел уст. адыхо́дны про́мысел, адыхо́дніцтва;

отхо́жее ме́сто прост. прыбіра́льня.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зверало́ўства, -а, н.

Прамысловае паляванне на звяроў.

|| прым. зверало́ўны, -ая, -ае.

З. промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зверабо́й¹, -я, мн. -і, -яў, м.

Паляўнічы на звера.

|| прым. зверабо́йны, -ая, -ае.

З. промысел.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

whaling [ˈweɪlɪŋ] n. палява́нне на кіто́ў; кітабо́йны про́мысел

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)