ЛЕ́ЙПЦЫГСКІ ПРАЦЭ́С 1933,

судовы працэс супраць камуністаў у г. Лейпцыг (Германія) 21.9—23.12.1933. Адбыўся пасля прыходу да ўлады ў Германіі Нацыянал-сацыялісцкай партыі, кіраўніцтва якой (Г.Герынг і інш.) з мэтай правакацыі арганізавала падпал будынка рэйхстага ў Берліне ноччу 27.2.1933, каб абвінаваціць у гэтым апазіцыйную Камуніст. партыю Германіі (КПГ) і разгарнуць супраць яе рэпрэсіі. На месцы здарэння быў арыштаваны галандскі беспрацоўны Ван дэр Любе, па абвінавачанні ў саўдзеле ў падпале — кіраўнік фракцыі КПГ у рэйхстагу Торглер, а таксама балг. камуністы Г.Дзімітроў, Б.​Папоў і В.​Танеў, якія знаходзіліся ў Германіі. Нацысцкая правакацыя выклікала хвалю пратэстаў у свеце; створаная вядучымі юрыстамі свету Міжнар. следчая камісія на «контрпрацэсе» ў Лондане (вер. 1933) даказала, што рэйхстаг падпалілі герм. нацысты. У гэтых умовах, а таксама дзякуючы прамоўніцкаму таленту Дзімітрова, які даказаў ілжывасць прад’яўленага яму абвінавачання, усе падсудныя (акрамя прыгаворанага да пакарання смерцю Ван дэр Любе) былі апраўданы «за адсутнасцю доказаў».

Літ.:

Процесс о поджоге рейхстага и Георгий Димитров: Док.: В 3 т. Т. 1—2. М., 1981—88;

Димитров Г. Лейпцигский процесс: Речи, письма и документы. 2 изд. М., 1984.

У.​Я.​Калаткоў.

т. 9, с. 191

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

спабо́рны, ‑ая, ‑ае.

У выразе: спаборны судовы працэс (спец.) гл. працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

lawsuit [ˈlɔ:s(j)u:t] n. судо́вы працэ́с;

bring in a lawsuit прад’яўля́ць іск

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Geríchtsverfahren n -s, - судо́вы працэ́с [разбо́р], судаво́дства

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

lawsuit

[ˈlɔsu:t]

n.

судо́вы працэ́с, судо́вая спра́ва, суд -у́ m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

сфабрыкава́ць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.

Падрабіць што‑н. Сфабрыкаваць дакументы. // перан. Арганізаваць, стварыць што‑н. заганнае, нядобрае, ганебнае. Сфабрыкаваць судовы працэс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

sądowy

sądow|y

судовы;

medycyna ~a — судовая медыцына;

proces ~y — судовы працэс;

wyrok ~y — судовы прыгавор

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Суд ’орган для разгляду судовых спраў’, ’судовы працэс’, ’думка, меркаванне’ (ТСБМ, Пас., Байк. і Некр.), ’суд (судовы орган і працэс)’ (Сл. ПЗБ, Бяльк.), ’лёс, наканаванне’: nie toj ŭmiraje chto chud, da toj kamu sud (Пятк. 2), ст.-бел. судъ ’судовая ўстанова, інстанцыя’, ’судовы акт, прысуд’, ’судовы працэс’, ’цяжба’ (Сташайтэне, Абстр. лекс.), ’тс’, ’меркаванне’ (Альтбаўэр). Укр., рус. суд, стараж.-рус. судъ, польск. sąd, в.-луж., н.-луж. sud, чэш. soud, славац. súd, серб.-харв. су̑д, славен. sọ́d ’суд, прыгавор’. балг. съд, макед. сад, ст.-слав. сѫдъ ’суд, судовы працэс, прыгавор, рашэнне, справядлівасць’. Прасл. *sǫdъ, якое з *som‑ і і.-е. кораня *dhē‑ ’класці, ставіць’ (гл. дзеяць), параўн. блізкае ст.-інд. samḍhiṣ, samdhā́ ’дагавор, сувязь, аб’яднанне’, літ. samdà ’найманне, арэнда’, samdýti, sámdaũ ’наймаць’, гл. Мее, 162, 234; Траўтман, 48; Фасмер, 3, 794. З першаснага значэння ’складанне, злучэнне’, відаць, развілася далей ’складанне думак, унясенне прапаноў, устанаўленне думак, ацэнак, і г. д.’, адкуль з’явілася спецыялізаванае значэнне ’асуджэнне каго-небудзь, судовы працэс’ → ’тыя, хто вядзе судовы працэс, вырашае спрэчкі, суд’; гл. Борысь, 539. Іншая словаўтваральная мадэль у Бязлая (3, 283–284): ад прасл. *sъ‑děti ’саставіць, злажыць’, параўн. славен. zdẹ́ti ’злажыць’, ст.-чэш. sdieti ’тс’. Шустар-Шэўц (1376) мяркуе, што корань ‑dъ у славянскім слове меў і значэнне ’гаварыць’, параўн. в.-луж. стар. dzieć, н.-луж. źaś, чэш. díti ’гаварыць’, адкуль *sǫdъ ’прыгавор’ з ’што-небудзь сумесна абмеркаванае і аб’яўленае (выказанае)’. Менш верагодная версія Семерэньі (гл. Шустар-Шэўц, там жа) аб сувязі *sǫdъ з лат. censeo < і.-е. *kendh‑ ’судзіць, даваць ацэнку’, што падтрымлівае Махэк₂ (568); супраць Трубачоў (Ремесл. терм., 236), які падкрэслівае адзіную крыніцу паходжання *sǫdъ ’суд’ і *sǫdъ ’су́д(ы)’. Варбат (Слав. языкозн., IX, 64–66) звязвае з асновай прасл. *sědti, *sędǫ ’сесці’; таксама Ондруш, Этимология–1984, 178. Гл. яшчэ Сной, 590; ЕСУМ, 5, 467; ESJSt, 14, 861–862.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

postępowanie

н.

1. рух наперад; прагрэс; развіццё;

2. паводзіны; абыходжанне;

3. юр. працэс;

postępowanie sądowe — судовы працэс;

wszcząć postępowanie — пачаць працэс

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

court​1 [kɔ:t] n.

1. суд; судо́вы працэ́с

2. (the court) су́ддзі;

Supreme Court Вышэ́йшы суд (апеляцыйны суд па грамадзянскіх справах у Вялікабрытаніі);

a court of appeal апеляцы́йны суд;

a court of honour суд го́нару;

open the court пача́ць судо́вы працэ́с;

take smb. to court пада́ць на каго́-н. у суд

3. sport пляцо́ўка;

a tennis court тэ́нісны корт

4. the court двор (караля)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)