Лонданскі пратакол 1877 2/175

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

МАСКО́ЎСКІ ПРАТАКО́Л 1929,

міжнароднае пагадненне (ініцыіравана ўрадам СССР) аб датэрміновым увядзенні ў дзеянне Келага—Брыяна пакта 1928. Падпісаны 9.2.1929 у Маскве прадстаўнікамі СССР, Польшчы, Румыніі, Эстоніі, Латвіі. Пазней да М.п. далучыліся Турцыя (27.2.1929), Іран (3.4.1929), Літва (5.4.1929).

т. 10, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛО́НДАНСКІ ПРАТАКО́Л 1830 Падпісаны 3 лют. ў Лондане прадстаўнікамі Вялікабрытаніі, Расіі і Францыі пасля заключэння Адрыянопальскага мірнага дагавора 1829. Зафіксаваў незалежнасць Грэцыі ад Турцыі, дасягнутай грэкамі ў выніку Грэчаскай нацыянальна-вызваленчай рэвалюцыі 1821—29. Абвяшчаў Грэцыю канстытуцыйнай манархіяй з гарантыяй яе незалежнасці з боку трох дзяржаў — удзельніц Л.п. Аднак у склад Грэцыі не былі ўключаны некаторыя тэрыторыі, населеныя грэкамі (гл. таксама Лонданская канвенцыя 1827).

т. 9, с. 343

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

protocol [ˈprəʊtəkɒl] n.

1. пратако́л, пратако́льны за́піс;

draw up a protocol склада́ць пратако́л

2. dipl. пратако́л этыке́ту або́ паво́дзін у грама́дстве

3. comput. пратако́л

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

протоко́л пратако́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

протоколи́ровать

1. сов. запратакалі́раваць, скла́сці пратако́л;

2. несов. пратакалі́раваць, склада́ць пратако́л;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пратакалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; незак., што (кніжн.).

Складаць пратакол (у 1—3 знач.).

|| зак. запратакалі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

запратакалі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Унесці ў пратакол, скласці пратакол аб чым‑н. Запратакаліраваць сход.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

інтэрнэ́т-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які адносіцца да сеткі інтэрнэт, звязаны з ёй, напр.: і.-аператар, і.-крама, і.-пратакол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

малапісьме́нны, -ая, -ае.

1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць.

2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі.

Пратакол напісаны малапісьменна (прысл.).

|| наз. малапісьме́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)