германскае племя, зах. галіна готаў. У 2—3 ст. пачалі прасоўвацца ў Прычарнамор’е, адкуль у канцы 4 ст. перайшлі ўсх. граніцу Рым. імперыі, разграмілі армію імператара Валента (гл.Адрыянопальская бітва 378), потым пасяліліся ў Ілірыі. Вестготы на чале з каралём Аларыхам I 24.8.410 захапілі і разрабавалі Рым. У 418 утварылі ў Паўд. Галіі Тулузскае каралеўства — першую варварскую дзяржаву на рым. тэрыторыі (на пач. 6 ст. выцеснены франкамі). У 5 ст. захапілі большую ч. Пірэнейскага п-ва, у 711 дзяржаву вестготаў заваявалі арабы.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
posuwać się
незак.
1. рухацца; прасоўвацца;
2. пасоўвацца;
posuwać się za daleko — заходзіць занадта далёка
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ГУ́НЫ (грэч. Hunnoi, лац. Chunni, Hunni),
качавы народ, які склаўся ў 2 — 4 ст. у Прыураллі з мясц. уграў і сарматаў і цюркскамоўных хуну, што прыйшлі ў 2 ст. з Цэнтр. Азіі. У 370-х г. гуны пачалі прасоўвацца на З, што дало штуршок Вялікаму перасяленню народаў. Яны скарылі аланаўПаўн. Каўказа і ў 375 разграмілі готаў у Паўн. Прычарнамор’і. У пач. 5 ст. асталяваліся ў Паноніі і рабілі набегі на Усх.Рым. імперыю. Да сярэдзіны 5 ст. гуны — саюзнікі Зах.Рым. імперыі ў барацьбе супраць герм. плямён. Падначалілі остготаў, герулаў, гепідаў і інш., склаўся т.зв. гунскі саюз плямён, які дасягнуў найб. магутнасці пры Атыле [434—453]. У 451 гуны з саюзнікамі ўварваліся ў Галію, але былі разбіты на Каталаунскіх палях. Пасля смерці Атылы з-за паўстанняў герм. плямён гунскі саюз распаўся: у 455 у бітве з імі на р. Недао (Панонія) гуны разбіты і падаліся ў Прычарнамор’е. У 469 намагаліся прарвацца на Балканы. Пазней гуны як народ зніклі, але іх імем доўгі час называлі розных качэўнікаў Прычарнамор’я.
В.С.Пазднякоў.
Да арт.Гуны. Гунскі меч з залатым дзяржаннем 4—5 ст. з раскопак на Украіне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
анаба́с
(н.-лац. anabas)
рыба атрада акунепадобных, якая жыве ў прэсных вадаёмах Паўд. Азіі і Філіпінскіх астравоў; мае наджаберны орган для дыхання паветрам, калі прыходзіцца прасоўвацца па сушы пры перасыханні вадаёма.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
vórstoßen*
1.vt пхаць упе́рад
2.vi(s) атакава́ць, наступа́ць, прасо́ўвацца
2) спарт. вы́рвацца напе́рад
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
кро́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.
1. Ісці цвёрда і шырока ступаючы. Узяўшы вуду і лапату, На рэчку першым крочыць дзед.Непачаловіч.// Хадзіць, ісці размерным крокам. Шарэнгамі крочыць пяхота.Аўрамчык.Сёння ў першамайскай калоне горда крочаць побач былыя воіны і партызаны.«Звязда».
2.перан.Прасоўвацца, развівацца ў пэўным кірунку. Мы шляхам ленінскім ідзём, Ніколі з яснага не збочым, У нашых дзён маяк відзён, Наперад мужна крочым.Пушча.Камуністычныя ідэі шырока крочылі па ўсёй зямлі, не прызнаючы ніякай граніцы.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)