просле́живание

1. высо́чванне, -ння ср., прасо́чванне, -ння ср.;

2. прасо́чванне, -ння ср., назіра́нне, -ння ср.; см. просле́живать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

тампана́ж, ‑у, м.

Спец. Запаўненне цэментам трэшчын, расколін у горных пародах, каб прадухіліць прасочванне вады з іх у буравыя свідравіны.

[Фр. tamponnage.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фільтра́цыя, ‑і, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. фільтраваць.

2. Натуральнае прасочванне вадкасцей або газаў праз порыстыя рэчывы. Фільтрацыя вады ў плацінах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ooze1 [u:z] n.

1. глей, буза́, лі́пкая/гле́йкая гразь

2. прасо́чванне; паво́льнае выцяка́нне (вільгаці)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

інфільтра́цыя, ‑і, ж.

Спец.

1. Прасочванне. Інфільтрацыя паверхневых вод у тоўшчу зямной кары. Інфільтрацыя паветра ў памяшканнях.

2. Насычэнне тканак арганізма прадуктамі запалення, клеткамі пухлін.

[Ад лац. in — у і filtratio — працэджвапне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

проса́сывание прасмо́ктванне, -ння ср.; (промывание) прамыва́нне, -ння ср.; (просачивание) прасо́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГУМІ́ДНЫ КЛІ́МАТ,

клімат з залішнім увільгатненнем, у якім атм. ападкі перавышаюць выпарэнне і прасочванне вады ў глебу; лішак вады выдаляецца сцёкам ручаёў і рэк. Адрозніваюць палярны тып гуміднага клімату пры наяўнасці шматгадовай мерзлаты і адсутнасці грунтавога жыўлення паверхневых вод і фрэатычны тып з частковым прасочваннем ападкаў у глебу, наяўнасцю грунтавых вод і крыніц грунтавога жыўлення. Для гуміднага клімату характэрна лясная расліннасць і толькі ў высокіх шыротах з-за недахопу цяпла лес змяняецца тундравай расліннасцю. Да гуміднага клімату належаць зоны экватарыяльных лясоў, мяшаных і хвойных (у т. л. тэр. Беларусі), тундры. Тэрмін «гумідны клімат» прапанаваны ням. вучоным А.Пенкам пры геамарфалагічнай класіфікацыі кліматаў.

т. 5, с. 532

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

о́смас

(гр. osmos = штуршок, ціск)

павольнае прасочванне растваральніку ў раствор праз тонкую перапонку, якая пакрывае раствор.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

экзо́смас

(ад экза- + осмас)

біял. прасочванне (дыфузія) вадкасцей і некаторых раствораных рэчываў з клеткі ў знешняе асяроддзе (проціл. эндосмас).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

эндо́смас

(ад энда- + осмас)

біял. прасочванне (дыфузія) вадкасцей і некаторых раствораных рэчываў са знешняга асяроддзя ў клетку (проціл. экзосмас).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)