сквозь што́ры просве́чивает со́лнце праз што́ры свіці́цца со́нца;
сквозь кру́жево просве́чивает голуба́я ткань праз кару́нкі свіці́цца блакі́тная ткані́на;
со́лнце просве́чивает сквозь ту́чи со́нца прагля́двае праз хма́ры;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
прасве́чвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да прасвяціцца.
2. Свяціцца, віднецца ў прамежках паміж чым‑н., праз што‑н. Праз лісце каштана прасвечвалася неба, яснае, спякотнае.Шамякін.Скрозь галіны дрэў ужо прасвечвалася вепраўскае поле.Колас.Цяпер жа дрэвы парадзелі, і ўвесь парк прасвечваўся з аднаго канца ў другі.Хадкевіч.
3. Прапускаючы праз сябе святло, рабіцца, здавацца празрыстым. Сакавіцкае сонца свеціць Янку ў патыліцу, і Даніку відаць, як вушы Лычыка, нейкія круглыя і адтапыраныя, прасвечваюцца, нібы яны з ружовай паперы.Брыль./ Пра схуднелага, хваравітага, бледнага чалавека, яго цела і пад. Хлопчык тады быў шчупленькі, невысокі ростам, бялявы твар яго з густым рабаціннем, здаецца, прасвечваўся.С. Александровіч.Чалавек той быў такі худы, што ажно рукі прасвечваліся наскрозь.Хомчанка./ Пра што‑н. старое, вынашанае. [Кюблер] патрусіў калашыной сваіх старэнькіх штаноў, якія так пацёрліся і знасіліся, што амаль прасвечваліся.Шамякін.
4.перан. Выяўляцца, станавіцца прыкметным (пра які‑н. ўнутраны стан, якасць, уласцівасць і пад.). З маленькіх шчылінак-вачэй хлопца прасвечваўся смутак і сорам за сваю нязграбнасць.Дуброўскі.
5. Асвятляцца (сонцам, праменямі святла). — Стаім на ўзлеску .. бору, а ён высока на ўзгорку і .. ўвесь сонцам прасвечваецца.Ракітны.
6.Зал.дапрасвечваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)