прасве́чваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. гл. прасвяціць.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Свяціцца праз што-н.

Сонца прасвечвае паміж стваламі дрэў.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Віднецца праз што-н.

Праз кроны дрэў прасвечвае неба.

Праз яго цікаўнасць прасвечваў недавер (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прасве́чваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. прасве́чваю прасве́чваем
2-я ас. прасве́чваеш прасве́чваеце
3-я ас. прасве́чвае прасве́чваюць
Прошлы час
м. прасве́чваў прасве́чвалі
ж. прасве́чвала
н. прасве́чвала
Загадны лад
2-я ас. прасве́чвай прасве́чвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час прасве́чваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

прасве́чваць несов.

1. (пропускать свет через что-л.) просве́чивать; см. прасвяці́ць 1;

2. просве́чивать, просве́чиваться;

праз кусты́ ~вала со́нца — сквозь кусты́ просве́чивало (просве́чивалось) со́лнце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасве́чваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да прасвяціць.

2. Свяціцца праз што‑н. Сонца прасвечвае між ствалоў сосен. В. Вольскі.

3. Віднецца праз што‑н. У адным месцы праз страху прасвечвала неба. М. Стральцоў. Праз рэдкую бародку прасвечваў раздвоены падбародак. Пестрак. // перан. Выяўляцца, станавіцца прыкметным (пра якое‑н. ўнутранае пачуццё, стан, якасць і пад.). Вочы, здавалася, яшчэ больш запалі, пацямнелі, твар паблажэў, але на ім выразна прасвечвала незвычайнае хваляванне і радасць. Алешка.

4. Прапускаючы праз сябе святло, здавацца празрыстым. Часам .. [рука] засланяе святло лучыны, і тады мне здаецца, што пальцы прасвечваюць наскрозь. Асіпенка. / Пра што‑н. вельмі старое, парванае. [Жанчыну] непакоіла тое, што пачаліся дажджы, ноччу ў шалашы было холадна і вільготна, ён сям-там пачаў прасвечваць. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасве́чваць

1. мед. (mit Röntgenstrahlen) durchluchten vt, röntgen vt;

2. (быць празрыстым) drchsichtig sein;

3. (быць бачаным праз што-н.) drchschimmern vi, drchleuchten vi (durch A)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прасвяці́ць, -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; -ве́чаны; зак., каго-што.

Прапусціць праз каго-, што-н. прамяні, святло для даследавання ўнутранасці.

П. лёгкія.

|| незак. прасве́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прасве́чванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прысве́чванне ср. просве́чивание; см. прасве́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прасве́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. прасвечваць — прасвяціць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прасве́чвацца несов., возвр., страд. просве́чиваться; см. прасвяці́цца, прасве́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

drchscheinen

* vi прасве́чваць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)