visionary1 [ˈvɪʒnəri] n.

1. праро́к, прадрака́льнік; прадрака́льніца

2. летуце́ннік; летуце́нніца

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Амос (прарок) 5/59

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ЕЛІСЕ́Й, Эліша,

старазапаветны біблейскі прарок, вучань Ільі (гіст.прарок, які жыў у Ізраільскім царстве ў 850—800 да н.э.). Паводле Бібліі Е. быў сведкам узнясення Ільі на неба на вогненнай калясніцы, пасля чаго сам набыў здольнасць здзяйсняць цуды.

т. 6, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

augur1 [ˈɔ:gə] n.

1. hist. аўгу́р (у старажытным Рыме)

2. праро́к; прадказа́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

prophetess

[ˈprɑ:fətəs]

n.

жанчы́на-праро́к, праро́чыца f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

прорица́тель книжн. прадрака́льнік, -ка м., праро́к, -ка м., прадказа́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Sher m -s, - праро́к, празо́рца

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Wissager m -s, - прадказа́льнік, праро́к

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІЛІЯ́ («бог мой Яхве»),

у Старым запавеце (3-я і 4-я кн. Царстваў) прарок. Прыхільнік бога Яхве, змагар за ўмацаванне яго культу як адзінага ў Ізраільскім царстве, смела ўступае ў змаганне са жрацамі і ізраільскімі царамі — абаронцамі культу бога Ваала. Адораны амаль боскай уладай цудатворац, вуснамі якога гаворыць сам Бог, прапаведнік, які прадказвае будучыню ад імя Бога. Паводле падання, меў аблічча жабрака-аскета. Пасля заканчэння яго місіі Бог узнёс І. на неба на вогненнай калясніцы. У розных народаў пра І. існуе вял. паслястаразапаветная міфалагічная традыцыя. Напр., у слав. традыцыях І.-прарок выступае як персанаж, звязаны з громам, дажджом і ўрадлівасцю. Менавіта ў гэтым кантэксце 20 ліп. па ст. с. праваслаўныя адзначаюць свята «Ільін дзень», ці Ілья (Ілля).

Ілія Прарок. Абраз наўгародскай школы. Канец 14 — пач. 15 ст.

т. 7, с. 197

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ілья (біблейскі прарок) 5/69; 9/459

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)