pielenie

н. поліва; праполка

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

міжрадко́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да міжрадкоўя. // Які праводзіцца паміж двума радкамі пасаджаных ці пасеяных раслін. Міжрадковая праполка.

2. Які знаходзіцца паміж радкамі тэксту. // перан. Звязаны з чытаннем паміж радкоў; патаемны. Міжрадковы сэнс.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пропо́лка ж., с.-х. прапо́лка, -кі ж., прапо́лванне, -ння ср., по́ліва, -ва ср.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сартавы́, ‑ая, ‑ое.

1. Які мае адносіны да сорту (у 2 знач.), да размеркавання па сартах. Сартавая праполка. Сартавыя якасці насення. // Які прызначаны, служыць для вывядзення новых якасных сартоў. Сартавы ўчастак.

2. Які належыць да высокага, каштоўнага або спецыяльнага сорту. Сартавая пшаніца. Сартавая бульба. Сартавое шкло. Сартавое жалеза.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пробо́рка ж.

1. с.-х. прапо́лванне, -ння ср.; прапо́лка, -кі ж., прарыва́нне, -ння ср.; см. пробира́ть 3;

2. (выговор) разг. прабо́рка, -кі ж., вымо́ва, -вы ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)