ПАВЕ́ТРАНЫ ВІНТ, прапелер,

лопасцевы рухач, які пры вярчэнні вінтавой паверхняй лопасцей стварае цягу за кошт адкідвання паветра назад. Выкарыстоўваюцца на лятальных апаратах (самалётах, верталётах, дырыжаблях), аэрасанях, глісерах, апаратах на паветр. падушцы і інш.

Бываюць 2-, 3- і 4-лопасцевыя; рэверсіўныя (могуць зменьваць цягу на процілеглую) і флюгерныя (з магчымасцю ўстаноўкі лопасцей па патоку пры адказе рухавіка для папярэджання самавярчэння і росту аэрадынамічнага супраціўлення). П.в. верталёта стварае пераважна падымальную сілу і наз. нясучым вінтом. Ідэю П.в. прапанаваў у 1475 Леанарда да Вінчы, віхравую тэорыю яго распрацаваў у 1912—18 М.Я.Жукоўскі. Іл. гл. таксама да арт. Біплан.

Паветраны вінт (прапелер) са зменным нахілам лопасцей.

т. 11, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

турбавінтавы́, ‑ая, ‑ое.

Такі, у якім вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай. Турбавінтавы самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

śmigło

н. ав. прапелер

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Lftschraube f -, -n вінт, прапе́лер (самалёта)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

вібры́раваць, ‑руе; незак.

1. Знаходзіцца ў стане вібрацыі. Устанавілі, што станок пры павышаных абаротах сапраўды вібрыраваў. Кулакоўскі. Калі круціўся прапелер, агромністы жалезны дах напружана вібрыраваў. Паслядовіч.

2. Дрыжаць, пералівацца. Голас Булая вібрыраваў на самых высокіх нотах. Шыцік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

свірчэ́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Утвараць гук са свістам пры палёце, руху і пад. [Дзед] сек.. [дровы] з такой лютасцю, што які аскабалак ламачыны аж узлятаў у паветра, свірчэў якую хвіліну, як.. добры прапелер, і з размаху плюхкаўся ў рэчку. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Propller m -s, - ав. прапе́лер, паве́траны вінт; марск. грабны́ вінт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

винтI м.

1. шру́ба, -бы ж.;

2. (парохода, самолёта) вінт, род. вінта́ м.; (самолёта — ещё) прапе́лер, -ра м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

узвіхры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Узняць віхрам, закружыць, завярцець. Прапелер узвіхрыў слупы пылу. Краўчанка. Мацней дыхнуў сіб[е]рны вецер, гайсануў вершалінамі дрэў-прысад, узвіхрыў хмары снегу, засвістаў, загуў. Сіняўскі. / у перан. ужыв. Дзве сілы абудзілі, узвіхрылі Міцевы пачуцці: вайна і Сюзана. Навуменка. // Паставіць віхром, растрапаць (пра валасы). Узвіхрыць чупрыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Schrube f -, -n

1) вінт, шру́ба;

die ~ nziehen* зацягну́ць шру́бу [вінт]

2) вінт (парахода), прапе́лер (самалёта);

j-n in der ~ hben трыма́ць каго́-н. у ціска́х [рука́х];

ine verdrhte ~ разм. шале́нец, дзіва́к;

die ~ lckern адпусці́ць ле́йцы;

bei ihm ist ine ~ los разм. у яго́ клёпкі не стае́, у яго́ не ўсе́ до́ма

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)