прапе́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

У самалётаў, верталётаў, дырыжабляў, аэрасаней: паветраны вінт¹.

|| прым. прапе́лерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапе́лер

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. прапе́лер прапе́леры
Р. прапе́лера прапе́лераў
Д. прапе́леру прапе́лерам
В. прапе́лер прапе́леры
Т. прапе́лерам прапе́лерамі
М. прапе́леры прапе́лерах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

прапе́лер м. пропе́ллер

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прапе́лер, ‑а, м.

Паветраны вінт, які прыводзіць у рух самалёт, аэрасані, глісер і пад.

[Ад лац. propellere — гнаць, пхаць уперад.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прапелер 3/97

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРАПЕ́ЛЕР (англ. propeller ад лац. propellere гнаць, штурхаць уперад),

тое, што паветраны вінт.

т. 13, с. 15

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прапе́лер м. тэх. ав. Propller m -s, -, Lftschraube f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

прапе́лер

(англ. propeller, ад лац. propellere = гнаць уперад)

паветраны вінт у самалётах, верталётах, аэрасанях, глісерах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

турбавінтавы́, -а́я, -о́е (спец.).

У якім паветраны вінт (прапелер) прыводзіцца ў рух газавай турбінай.

Т. рухавік.

Т. самалёт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пропе́ллер прапе́лер, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)