Зо́рыць ’глядзець’, за́рыцца ’квапіцца, заглядацца на чужое’ (маг. віц., Шат.; Мат. Маг.; З нар. сл.; Шатал.; Нар. сл.). Рус. за́риться ’заглядацца’, пск., маск., сіб. зар́ить ’глядзець, шукаць вачыма’, дыял. зо́рить ’глядзець, сачыць, наглядаць’, укр. зори́ти ’глядзець, сачыць вачыма’, зари́ти ся ’заглядацца’ (Жэлях.). Славен. zóriti ’глядзець, сачыць вачыма’. Таго ж кораня, што зрок, зрэнкі, але з іншай ступенню чаргавання галоснага (zьr‑/zor‑; параўн. узор, надзор). Прасл. корань zьr/zor‑ узыходзіць да і.-е. *gʼher‑прамянець, блішчаць’: літ. žerė́ti ’блішчаць’; параўн. зара. Фасмер, 2, 104; Траўтман, 366; Покарны, 1, 441–442; Варбат, Этимология, 1980, 32. Семантычны пераход ’глядзець’ — ’квапіцца, заглядацца на чужое’ прадстаўлен у зайздросціць, рус. видетьзавидовать і інш. Супрун, Полесье и этногенез славян, 1983, 61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зубе́ль, зубля́, зу́блэнь, зубы́ло ’яловае галлё ці рыззё на палцы для падкурвання пчол’ (Анох.), зубе́ль, зу́бяль ’дымар для падкурвання пчол’ (чачэр., Жыв. сл.; рагач., З нар. сл.). Славен. zúbelj ’полымя’, zúblja ’факел’, серб.-харв. зу̏бља ’тс’. Міклашыч (404) звязваў з літ. žiburỹs ’святло, полымя’ (якое звязана з žibė́ti ’блішчаць, прамянець’, на што ўказаў Безлай (IX seminar slovenskega jezika…, 1973, 12). Фрэнкель (1304), аднак, іх не спалучае, а этымалогію літ. слова лічыць няяснай). Скок (3, 664) параўноўвае са ст.-ісл. kafli ’палена’, ням. Kabel ’падрыхтаванае дрэва’ і ўзводзіць да і.-е. *gʼebh‑ ’кавалак дрэва’ (Покарны, 1, 353, без слав. прыкладаў). Але слав. і балт. вакалізм у гэтым выпадку не тлумачыцца; спасылка на варыянт *gʼombh‑, апрача гіпатэтычнасці такой сувязі, не тлумачыць славен. ‑u‑ (замест чаканага ‑o‑). Безлай рэканструюе для балт. *gʼōibh‑ (зыходзячы з формы, дадзенай Міклашычам, žiuburỹs), а для слав. *gʼoubh‑; такой формы Покарны не дае. І.‑е. праформа патрабуе далейшага вывучэння. Супрун, Полесье и этногенез славян, 1983, 61.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bloom

[blu:m]

1.

n.

1) кра́ска, кве́тка f.; цьвет -у m., кве́цень f.

in bloom — у цьве́це, у кве́цені

2) цьвіце́ньне, красава́ньне n. (пра збажыну́)

3) ро́сквіт -у m.

in the bloom of youth — у ро́сквіце маладо́сьці

4) румя́нец -ца m.

the bloom of health and happiness — румя́нцы здаро́ўя й шча́сьця

5) пушо́к -ка́ m. (на фру́ктах, лісто́х)

2.

v.i.

1) цьвісьці́, квітне́ць; красава́ць (пра збажыну́, траву́); расьцьвіта́ць

the flowers that bloom in the spring — кра́скі, што цьвіту́ць уве́сну

when rye bloomed — калі́ жы́та красава́ла

2) квітне́ць, разьвіва́цца, быць у найле́пшых сі́лах і здаро́ўі

3) прамяне́ць здаро́ўем і красо́ю

3.

v.t.

1) ажыўля́ць, спрычыня́цца да ро́сквіту

Only water can make the desert bloom — То́лькі вада́ можа ажыві́ць пусты́ню

2) зарумя́ніцца

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)