vergíeßen* vt праліва́ць, ліць; разліва́ць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
versprítzen vt распы́рскваць; праліва́ць (кроў)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
излива́ть несов. (чувства) выліва́ць; выка́зваць; раскрыва́ць; спавяда́цца; (проливать) праліва́ць;
излива́ть ду́шу раскрыва́ць душу́ (спавяда́цца);
излива́ть свой гнев выліва́ць свой гнеў;
излива́ть благода́рность выка́зваць падзя́ку;
излива́ть слёзы праліва́ць слёзы;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
shed blood
праліва́ць кроў, зьнішча́ць жыцьцё, забіва́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
überschwappen vt разм. праліва́ць це́раз край
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
przelewać
незак.
1. пераліваць; праліваць;
2. na kogoперадаваць каму;
3. бух. пераводзіць;
przelewać krew — праліваць кроў;
przelewać łzy — праліваць слёзы;
przelewać co na papier — выкладаць што на паперы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Про́лівень ’праліўны дождж’ (Нас.), пралі́вень ’тс’ (мядз., Сл. ПЗБ). Ад праліваць < ліць з суф. ‑ень; аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прашко́да ’перашкода’ (Нас., трак., Сл. ПЗБ), прашко́дзіць ’перашкодзіць’ (брасл., Сл. ПЗБ). З польск. przeszkoda, przeszkodzić ’тс’. На базе запазычанняў утвораны бел. прашко́джваць ’праліваць па неасцярожнасці’, прашкажа́ць ’перашкаджаць’, прашко́дны, прашко́длівы ’шкодны’ (Нас.), гл. шкода.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пролива́ть несов.
1. (разливать, расплёскивать) разліва́ць;
2. (сквозь что) праліва́ць;
◊
пролива́ть слёзы ліць слёзы; пла́чма пла́каць; бяро́заю (як бяро́за) лі́цца;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Раня́ць ’даваць магчымасць упасці, упускаць; скідаць (пра лісце)’ (ТСБМ), слёзкі раняе (Сержп. Прык.), сьлёзкі роніць (Касп.), рані́ць ’выкідваць, аддаваць’ раніла дзіця, рані́ць душу (ашм., мядз., Сл. ПЗБ), ’губляць, траціць, не шкадаваць’: здоровье своё роню на васъ (Нас.), сюды ж роны́тыса ’аблівацца слязамі’ (Доўн.-Зап., Пін.). Параўн. рус. дыял. рони́ть ’кінуць, даць магчымасць упасці’, укр. рони́ти ’даваць упасці; скідаць’, польск. ronić ’траціць, выкідваць; звяргаць’, ’ліць слёзы’, ’губляць пер’е, рогі, зубы’, ’лускаць зерне’, чэш. roniti (пра слёзы) ’праліваць’, славац. roniť ’цячы, ліцца’, в.-луж. ronić ’губляць, праліваць (слёзы)’, н.-луж. roniś ’тс’, серб. ро̀нити ’даваць нырца’, балг. ро́ня ’аддзяляць, абрываць; праліваць (слёзы)’, макед. рони ’тс’. Імаверна, першасным значэннем прасл. *roniti з’яўлялася ’даць, дазволіць, даць магчымасць упасці’; параўноўваюць з гоц. urrannjan ’паказвацца; узыходзіць (пра сонца)’, ст.-в.-ням. rennan ’прымушаць цячы, хутка бегчы’, грэч. ραίνω ’акрапляю, абсыпаю’ (Фасмер, 3, 501; Шустар-Шэўц, 2, 1235; БЕР, 6, 322).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)