праляжа́ны пролёжанный; отлёжанный; см. праляжа́ць2

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прале́жваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да пралежаць, праляжаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

разляжа́цца, -жу́ся, -жы́шся, -жы́цца; -жы́мся, -ле́жыце́ся, -жа́цца; -жы́ся: зак. (разм.).

Праляжаць вельмі доўга; праляжаўшы доўгі час, захацець ляжаць яшчэ даўжэй.

|| незак. разле́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прале́жваць гл. праляжаць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

праляжа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад праляжаць (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przeleżeć

зак. праляжаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

разляжа́цца, ‑жуся, ‑жышся, ‑жыцца; зак.

Разм. Праляжаць вельмі доўга; праляжаўшы доўгі час, захацець ляжаць яшчэ даўжэй.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

wyleżeć

зак. вылежаць; праляжаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пераляжа́ць, -ляжу́, -ляжы́ш, -ляжы́ць; -ляжы́м, -лежыце́, -ляжа́ць; -ляжы́ і перале́жаць, -жу, -жыш, -жыць; зак.

1. Праляжаць надта доўга.

П. на сонцы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад доўгага ляжання.

Агуркі пераляжалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

заляжа́цца, -ляжу́ся, -ле́жышся, -ле́жыцца; -ляжы́ся; зак.

1. Праляжаць надта доўга.

З. ў пасцелі.

Такі тавар доўга не залежыцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Сапсавацца ад доўгага ляжання.

Каўбаса заляжалася.

|| незак. зале́жвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)