Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
пролета́рийпралета́рый, -рыя м.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
пралета́р, ‑а, м.
Уст. Тое, што і пралетарый. [Леўка] выхваляўся, што ён былы пралетар, шахцёр.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пралета́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Жан.дапралетарый (у 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МІ́НСКАЕ ШКЛЯНО́Е ПРАДПРЫЕ́МСТВА.
Дзейнічала з 1906 у Мінску як шкляная мануфактура. Вырабляла розныя бутэлькі і чарніліцы. У 1908—10 штогод выпускала прадукцыі на 15 тыс.руб. У 1913 працавала 167 чал. У 1922—41 наз.з-д «Пралетарый».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Proletári¦erm -s, - пралета́рый; ~in
f -, -en пралета́рка
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
robociarz
м.разм. рабочы; працоўны; рабачай; пралетарый
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
пралетарыза́цыя
(ад пралетарый)
разарэнне і збядненне дробных таваравытворцаў (сялян, саматужнікаў) і ператварэнне іх у пралетарыяў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ЖАЛЯЗНЯ́К (Рыгор Самуілавіч) (вер. 1914, г. Віцебск — 1942),
бел.паэт. Скончыў Ленінградскі ун-т (1938). Загінуў пры абароне Ленінграда. У 1931—32 працаваў у рэдакцыі газ. «Віцебскі пралетарый». Друкаваўся з 1931. У вершах славіў працоўны энтузіязм моладзі, поспехі сацыяліст.буд-ва (зб. «Першы вытап», з Б.Люгоўскім, 1933; «Вясновыя будні», 1934). Напісаў кандыдацкую дысертацыю «Паэзія М.А.Багдановіча» (1940).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТУ́НІН (Ілья Барысавіч) (17.11.1908, г. Гомель — 23.4.1944),
Герой Сав. Саюза (1944). У 1926—32 слесар станка-буд. з-да «Пралетарый» у Гомелі. Скончыў Ейскую школу марскіх лётчыкаў (1934). У Вял.Айч. вайну з сак. 1943 на Паўн. флоце. Нам. камандзіра эскадрыллі штурмавога авіяпалка капітан К. вызначыўся 23.4.1944; на падыходзе да цэлі яго самалёт быў падбіты агнём зенітнай артылерыі праціўніка, палаючай машынай К. тараніў транспарт ворага водазмяшчэннем 5 тыс.т і патапіў яго. Імем К. названы пасёлак у Архангельскай вобл. Бюсты К. ўстаноўлены на тэр. музея авіяцыі Паўн. флоту і ў пас. Катуніна, у Гомелі мемар. дошка.