Про́кляць ’праклён’ (Шат.), ’пракляцце, погань’ (ТС), прокля́ціна ’дрэнь, погань’ (ТС). Дэрываты ад пракляць з суф. ‑ь і ‑іна. Гл. клясці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Schóckschwerenot!int каб яго́ [яе́, іх] чорт узяў!, пракля́цце!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Verdámmungf -, -en
1) асуджэ́нне
2) пракля́цце
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ГА́НЧАЎ (сапр.Марынаў) Марка
(н. 13.2.1932, в. Марча Ловецкай акругі, Балгарыя),
балгарскі пісьменнік, перакладчык, грамадскі дзеяч. Скончыў Сафійскі ун-т (1955). Друкуецца з 1946. Аўтар сатырычных і лірычных вершаваных зб-каў «Насенне спее» (1957), «Марсіянскія захапленні» (1960), «Другое прышэсце» (1962), «Бягучае дрэва» (абодва 1969), «Люстэрка адваротнага бачання», «Драпіны» (1975), «Маўклівыя сірэны» (1977), «Прафесія нязгода» (1982), «Ветэраны нічога» (1985), кн. эсэ «Апрошчанне і пракляцце падману» (1991), вершаў і казак для дзяцей. З 1993 пасол Рэспублікі Балгарыя ў Рэспубліцы Беларусь. На балг. мову перакладае творы Н.Гілевіча, Я.Сіпакова. На бел. мову першы Ганчава перакладае Гілевіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНДРЭ́ЕЎ (Леанід Мікалаевіч) (21.8.1871, г. Арол — 12.9.1919),
рускі пісьменнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1897). Друкаваўся з 1892. Раннія творы вытрыманы ў традыцыях крытычнага рэалізму («Вялікі шлем», «Пецька на дачы», «Анёлачак», «Жылі-былі»). Спачуваў рэвалюцыянерам, пратэставаў супраць вайны («Іншаземец», «Марсельеза», «Чырвоны смех»). У больш позніх творах («Сцяна», «Думка», «Бездань», «Жыццё Васіля Фівейскага») адчуваецца песімізм, падкрэсліваецца бяссілле чалавечага розуму. Рэвалюцыя 1905—07 абвастрыла цікавасць да сац. праблем (драмы «Да зор», 1905, выд. 1906; «Губернатар», 1906; «Апавяданне пра сем павешаных», 1908), а яе паражэнне выклікала расчараванне; матывы адчаю, вобразы смерці ідуць побач з паэтызацыяй анархічнага бунту: п’есы «Сава» (1906), «Жыццё чалавека» (1907), «Чорныя маскі», «Цар Голад» і «Анатэма» (усе 1908); апавяд. «Цемра», «Пракляцце звера» (абодва 1907); раман «Сашка Жыгулёў» (1911). Пасля Кастр. рэвалюцыі жыў у Фінляндыі.
Нанесці ўдар, стукнуць; ударыць. Выцяць бізуном. □ [Гагуля] адным ударам выбіў пісталет з рукі, а другім.. моцна выцяў Галембу ў скронь.Асіпенка.Зыбанула зямля, а зверху пачало нешта падаць і балюча выцяла хлопца па назе і па плячы.Шамякін.// Пашкодзіць сябе ўдарам; ударыцца. — Пракляцце! — застагнаў Рэкша, калі выцяў калена аб нешта цвёрдае.Няхай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Падвергнуць праклёну. Крымянец больш не бачыць той цёмнай жанчыны, якая некалі пракляла яго і пракляцце якой як бы здзейснілася.Кучар.[Ілька:] — І яшчэ я думаю, каб мы кінулі сваё валацужнае бруднае жыццё,.. і каб мы ўсе працавалі... [Марта:] — Калі ты зробіш так, цябе пракляне ўвесь род...Каваль.
2. Моцна вылаяць, выказваючы гнеў, злосць, абурэнне. Праклясці ўсё на свеце. □ Пракляў Лявон Нарбутовіч і малацьбу, і малатарню, і сваю дурноту.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)