прапылі́ць, -ылю́, -ы́ліш, -ы́ліць; -ы́лены; зак.

1. каго-што. Напоўніць пылам.

2. Праехаць, прайсці, падняўшы клубы пылу (разм.).

Па вуліцы прапыліў статак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прае́зд, ‑у, М ‑дзе, м.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. праязджаць — праехаць.

2. Месца, дзе можна праехаць. У праёме вала, які служыў праездам у Гарадок, бялелі нізенькія фігурныя, з тонкіх рэечак вароты, як праехаць грузавіку. Ракітны. // Вуліца або завулак, якія злучаюць дзве паралельныя вуліцы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ujechać

зак. ад’ехаць; праехаць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пратру́хаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Прайсці, праехаць трушком.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адмаха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.

1. Прамахаць пэўны час чым-н.

2. што. Прайсці, праехаць вялікую адлегласць (разм.).

А. дзесяць кіламетраў.

|| незак. адма́хваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абкаці́ць, -качу́, -ко́ціш, -ко́ціць; -ко́чаны; зак., што.

1. Пракаціць што-н. вакол чаго-н. (сыпкім, вязкім).

А. абруч вакол слупа.

2. Аб’ехаць, праехаць пэўную тэрыторыю (разм.).

Абкаціў паўраёна.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

праскака́ць, -скачу́, -ска́чаш, -ска́ча; -скачы́; зак.

1. Прабегчы, праехаць наўскач, скачкамі якую-н. адлегласць, цераз што-н. або мінуўшы што-н.

Праскакалі коннікі.

2. Правесці які-н. час скачучы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

протруси́тьI сов. (проехать, пробежать) разг. прае́хаць (прабе́гчы) трушко́м (тру́хам); пратру́хаць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

расква́сіць, -ква́шу, -ква́сіш, -ква́сіць; -ква́шаны; зак., што (разм.).

1. Размачыць, зрабіць гразкім.

Дарогу расквасіла (безас.), не праехаць.

2. Разбіць да крыві (нос, твар).

Р. нос.

|| незак. расква́шваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нае́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны; зак.

1. што і без дап. Праездзіць нейкі час; ездзячы, праехаць пэўную колькасць кіламетраў.

Н. тысячы кіламетраў.

2. што. Частай яздой пракласці, утрамбаваць дарогу.

Н. шлях.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)