прад’яўле́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. прад’яўляць — прад’явіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вэ́ксаль, -я, мн. -і, -яў, м.

Грашовы дакумент — пісьмовае абавязацельства заплаціць каму-н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін.

Прад’явіць в.

|| прым. вэ́ксальны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прад’яўля́ць несов., в разн. знач. предъявля́ть; см. прад’яві́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

інкрымінава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., што, каму-чаму.

Абвінаваціць (абвінавачваць), прад’явіць (прад’яўляць) каму-н. абвінавачанне ў чым-н.

І. каму-н. удзел у забойстве.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вэ́ксаль, ‑я, м.

Пісьмовае абавязацельства заплаціць каму‑н. пэўную суму грошай ва ўстаноўлены тэрмін. Заплаціць па вэксалю. Прад’явіць вэксаль.

[Ням. Wechsel.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запатрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бава́ны; -бу́й; зак., каго-што (афіц.).

1. Патрабаваць прад’яўлення, прысылкі чаго-н.

З. выпіску з пратакола пасяджэння.

2. Выклікаць куды-н.

З. сведкаў.

3. Прад’явіць патрабаванне на выдачу чаго-н.

З. багаж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

usweispflichtig

a той, хто му́сіць прад’яві́ць пасве́дчанне асо́бы [про́пуск]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

інкасі́раваць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) аперацыю інкаса, прад’явіць (прад’яўляць) дакумент да плацяжу і атрымаць (атрымліваць) належныя да выплаты грошы.

[Ад іт. incassare — класці ў скрыню.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іск, ‑у, м.

Спец. Звяртанне да суда з патрабаваннем аб абароне грамадзянскіх правоў. Прад’явіць іск. Задаволіць іск. Адмовіць у іску.

•••

Сустрэчны іск — іск, які прад’яўляецца адказчыкам істцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вэ́ксаль м. ве́ксель;

заплаці́ць па ~лі — уплати́ть по ве́кселю;

прад’яві́ць в. — предъяви́ть ве́ксель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)