прадухілі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прадухілю́ прадухі́лім
2-я ас. прадухі́ліш прадухі́ліце
3-я ас. прадухі́ліць прадухі́ляць
Прошлы час
м. прадухілі́ў прадухілі́лі
ж. прадухілі́ла
н. прадухілі́ла
Загадны лад
2-я ас. прадухілі́ прадухілі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прадухілі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

avert [əˈvɜ:t] v.

1. адхіля́ць, прадухіля́ць

2. адво́дзіць (вочы, твар)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

zapobiegać

незак. czemu прадухіляць; папярэджваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zażegnywać

незак. прадухіляць; адхіляць; папярэджваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

ward off

адбіва́ць, адхіля́ць (небясьпе́ку); прадухіля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

verhüten vt прадухіля́ць, папярэ́джваць, засцерага́ць

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

предотвраща́ть несов. прадухіля́ць, адхіля́ць; (предупреждать) папярэ́джваць;

предотвраща́ть опа́сность адхіля́ць небяспе́ку;

предотвраща́ть пожа́р папярэ́джваць пажа́р;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АНТЫМУТАГЕ́НЫ (ад анты... + мутагены),

хімічныя і фізічныя фактары, здольныя паніжаць або прадухіляць дзеянне мутагенаў, у выніку чаго змяншаецца частата мутацый.

Адкрыты ў 1950-я г. Натуральныя антымутагены забяспечваюць захаванне пэўнага ўзроўню спантанных мутацый. Сярод іх важнейшымі з’яўляюцца некаторыя ферментныя сістэмы і метабаліты, якія «выпраўляюць» папсаваныя мутагенам участкі храмасом або перашкаджаюць іх узнікненню. Пры штучным мутагенезе мутацыйны эфект можа быць паніжаны або зняты радыепратэктарамі (сульфгідрыльныя злучэнні, моцныя аднаўляльнікі тыпу Na2S2O3, некаторыя спірты і вуглякіслыя солі) або ўздзеяннем некаторых фіз. фактараў (святло, т-ра, ультрафіялетавыя прамяні) рознай інтэнсіўнасці.

т. 1, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

forestall

[fɔrˈst‚l]

v.t.

1) папярэ́джваць; апярэ́джваць (рабі́ць ране́й)

2) прадухіля́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

preclude

[prɪˈklu:d]

v.

1) выключа́ць (сумне́вы)

2) прадухіля́ць; перашкаджа́ць, не дапуска́ць

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)