Звязаны з правядзеннем дэмабілізацыі. Дэмабілізацыйнае прадпісанне. Дэмабілізацыйны план.//перан. Які характарызуецца паніжэннем актыўнасці, пільнасці, спадам энергіі. Дэмабілізацыйны настрой.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Е́ВА (стараж.-яўр.Хава крыніца жыцця),
паводле Бібліі і Карана, жонка Адама. створаная Богам з адамавага рабра; першая жанчына на свеце і прамаці ўсіх людзей. Паводле падання, Е. першая парушыла боскае прадпісанне: паспытала ў Эдэме (раі) сама і ўгаварыла Адама паспытаць «забаронены плод з дрэва пазнання дабра і зла». За гэта яны былі пазбаўлены бессмяротнасці і выгнаны з раю. У хрысціянстве гэта паданне тлумачыцца як грэхападзенне або першародны грэх.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́НДАў ЭВМ,
спецыяльны двайковы код (прадпісанне, указанне, інструкцыя), які запісаны на машыннай мове дадзенай ЭВМ і вызначае яе дзеянні пры пэўнай аперацыі ў выліч. працэсе. Выконваецца цэнтр.працэсарам) вызначаецца наборам (сістэмай) К., прадугледжаным канструкцыяй машыны. К. адрозніваюцца сваёй структурай (фарматам), складаюцца з некалькіх функцыянальна розных частак (адраснай, аперацыйнай, службовай і інш.), захоўваюцца ў памяці машыны ці ўводзяцца звонку; з імі можна аперыраваць як з лікавымі ці тэкставымі базамі даных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
writ[rɪt]n.law
1.прадпіса́нне, зага́д
2. по́зва, паве́стка; і́скавая зая́ва
3.relig. піса́нне;
Holy/Sacred Writ Бі́блія, Свяшчэ́ннае піса́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
О́РДЭР (ням. Order ад лац. ordo рад, парадак, шэраг),
1) афіцыйны дакумент, які змяшчае загад, прадпісанне, распараджэнне (напр., на ўсяленне ў жылое памяшканне, на атрыманне тавару, грузу і да т.п.).
2) У бухгалтэрыі дакумент на ажыццяўленне аперацый з грашовымі або матэрыяльнымі сродкамі (наяўнымі — касавыя О., безнаяўнымі разлікамі — мемарыяльныя О.).
3) Рэгламентаванае камандуючым (камандзірам) узаемнае па напрамках і дыстанцыях размяшчэнне ваен. караблёў на пераходзе морам і ў час бою. Ствараецца з мэтай абароны ад магчымых атак праціўніка.
2.перан. Строга абавязковае правіла паводзін, неадменнае патрабаванне. Калгасы Ліпскага сельсавета стараліся раней тэрміну выканаць свае абавязкі перад дзяржавай. Гэта ўжо даўно ўвайшло ў святы звычай, у непахісную калгасную запаведзь.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЛІСТ,
агульная назва ў ВКЛзаканад. актаў, кодэксаў права, распарадчых і суд. дакументаў, прыватнаправавых актаў, пасланняў і інш. Вядомы: Л. ваенны — прадпісанне шляхце на мабілізацыю; Л. вываланы — дакумент аб пазбаўленні пэўнай асобы грамадзянскіх правоў і выгнанні з краіны; Л. глейтоўны — дакумент пра адтэрміноўку выканання суд. прыгавору да разгляду справы ў велікакняжацкім судзе; Л. жалезны — дакумент пра адтэрміноўку выплаты даўгоў або прыцягнення да суд. адказнасці за даўгі; Л. заручны — пісьмовая гарантыя аховы жыцця, здароўя і маёмасці адной асобы ад замахаў другой; Л. сеймавы — распараджэнне пра скліканне сейма, сеймікаў, а таксама паведамленне аб прынятых на сейме рашэннях і інш.