ПРАГРЭ́С у жывой прыродзе,

удасканаленне і ўскладненне арганізмаў у працэсе эвалюцыі. Тэрмін «П.» выкарыстоўваецца ў біялогіі ў некалькіх значэннях. Біялагічны П. (паводле А.М.Северцава, 1925) — вынік поспеху групы арганізмаў у барацьбе за існаванне, які характарызуецца павелічэннем колькасці асобін таксона, пашырэннем арэала і распадзеннем на падпарадкаваныя сістэм. групы. Морфафізіялагічны П. (арамарфоз) — эвалюцыя арганізмаў у кірунку ўскладнення і ўдасканалення іх арганізацыі. Характэрны для груп арганізмаў, якія вядуць найб. актыўны спосаб жыцця (у першую чаргу, членістаногія і пазваночныя). Біятэхнічны П. — адзін з аспектаў морфафізіял. П., ацэньваецца эфектыўнасцю, эканамічнасцю, ккдз жывых сістэм. Падзяляецца на неабмежаваны і абмежаваны (Дж.С.Хакслі).

Неабмежаваны П. ахоплівае эвалюцыю ад прасцейшых да разумнай істоты (чалавека); характарызуецца павышэннем узроўню кантролю арганізмаў над знешнім асяроддзем і павелічэннем незалежнасці іх унутр. асяроддзя ад вонкавых умоў. Абмежаваны П. меў месца ў большасці паслядоўных ліній (пакаленняў) арганізмаў, у якіх асаблівасці арганізацыі і прыстасавання перашкаджалі эвалюцыі ў кірунку неабмежаванага П. Па сутнасці ідэя неабмежаванага П. антрапацэнтрычная; проціпастаўленне неабмежаванага і абмежаванага П. ўмоўнае. Шэраг аспектаў праблемы П. ў біялогіі застаецца дыскусійным.

Літ.:

Северцов А.Н. Морфологические закономерности эволюции // Собр. соч. М.; Л., 1949. Т. 5;

Закономерности прогрессивной эволюции. Л., 1972.

т. 12, с. 534

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прагрэ́с

(польск. progres, ад лац. progressus)

1) паступальны рух наперад, пераход на больш высокую ступень у развіцці (напр. п. навукі, тэхнічны п.); проціл. рэгрэс, 2) змяненне да лепшага ў працэсе хваробы, у якой-н. рабоце і г.д.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Прагрэ́с ’рух наперад, пераход на больш высокую ступень развіцця’ (ТСБМ). Запазычанне XIX ст. (Гіст. лекс., 250) з рус. прогре́сс ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 97), дзе праз польск. progress або ням. Progress < лац. progressus ’поспех’ (Фасмер, 3, 372).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прагрэ́с

(лац. progressus)

паступальны рух наперад, пераход на больш высокую ступень у развіцці (напр. п. навукі, тэхнічны п.); проціл. рэгрэс.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Тэхнічны прагрэс 3/197; 10/409

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

«Прагрэс-Вулкан» (ф-ка, Пінск) 2/427

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Прагрэс грамадскі 2/307, 477, 478; 3/599; 8/535—536

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

тэхнічны прагрэс

т. 16, с. 150

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«ПРАГРЭ́С-ВУЛКА́Н»,

акцыянернае таварыства, створанае на базе Пінскай запалкавай фабрыкі «Прагрэс-Вулкан», існавала ў 1909—14. Праўленне знаходзілася ў Пінску. Акцыянерны капітал, унесены ўладальнікам ф-кі аўстрыйскім падданым пінскім купцом 1-й гільдыі І.​А.​Гальперыным і членамі яго сям’і, складаў 300 тыс. руб. У акц. т-ва ўвайшлі таксама лесапільныя з-ды, якія належалі Гальперыну. У 1909 на прадпрыемствах акц. т-ва працавала 680 чал. Ліквідавана напярэдадні 1-й сусв. вайны з-за нізкіх эканам. паказчыкаў. Прадпрыемствы перайшлі ва ўласнасць І.​А.​Гальперына.

В.​М.​Сяховіч.

т. 12, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Навукова-тэхнічны прагрэс 5/123; 7/360, 363, 364—365; 8/535, 582; 10/406, 409

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)