Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
непаваро́тлівы, ‑ая, ‑ае.
Павольны, марудны, няспрытны ў рухах. Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы, сарамяжы.Скрыган.Над галавою.. з натужным р[о]вам, ад якога стагнала зямля, сунуліся непаваротлівыя бамбардзіроўшчыкі.Мележ.//перан. Някемлівы, нерухавы (у справе). Як не даваў.. [Гарачун] спуску пустазеллю і агрэхам, так і не было ад яго спакою і некаторым непаваротлівым брыгадзірам.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
provincial
[prəˈvɪnʃəl]1.
adj.
1) правінцы́йны
2) мясцо́вы
provincial newspapers — мясцо́выя газэ́ты
3) абмежава́ны ў сваі́х по́глядах
2.
n.
правінцыя́л -а m., правінцыя́лка f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
нясме́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які не вызначаецца смеласцю; сарамлівы. Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы, сарамяжы.Скрыган.Каля Дубравінай Косця заўсёды станавіўся нясмелы і негаваркі.Карпюк.// Які выражае адсутнасць смеласці. На нясмелы стук у дзверы Стафан падышоў і спытаў: — Хто там?Колас.
2.перан. Які слаба праяўляецца. Недзе далёка-далёка грымеў першы нясмелы гром.Асіпенка.Прарваліся аднекуль нясмелыя промні сонца.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Жлоб1 ’жолаб’ (смаргон., Шатал.). З польск.żłób (р. скл. żłoba) ’тс’. Зафіксавана ўжо ў 1589 г. жлобъ (Булыка, Запазыч., 114). Параўн. з поўнагалоссем жолаб.
Жлоб2 ’скнара’ (хойн., Шатал.). Рус.наварас.жло́ба ’тс’, рус., укр. прастамоўе жлоб ’скнара, эгаіст, упарты, неразвіты, цёмны чалавек’, польск.żłób ’цёмны, неразвіты, дурны чалавек’. Параўн. ідыш [žlob] ’правінцыял, дзеравеншчына, грубы, неадукаваны чалавек’, дзе слова, аднак, не этымалагізуецца надзейна. Параўн. яшчэ шалапут (гл.) з магчымасцю экспрэсіўнага азванчэння зычных і польск. непоўнагалоснай формай. Аднак у польск. адпаведная глухая форма, здаецца, адсутнічае, а іначай цяжка тлумачыць бел. форму. Перанос у польск.żłób ’жолаб, яслі’ на ’вясковец’ і далейшае развіццё значэння семантычна неверагодныя. Магчымасць сувязі з żłopać ’піць жадна і гучна’ (параўн. жлокаць): ’той, хто прагна п’е, есць з чвяканнем’ > ’скнара, неадукаваны чалавек’ не выключана, але і не мае дакладнага семантычнага і фармальнага пацвярджэння, хаця і зафіксавана польск.варш.żłopak ’п’яніца’ (Вечаркевіч, Słownik; Тувім, Słownik). Слова амаль не фіксавалася ва ўсх.-слав. лексікаграфіі, хаця вядома ў прастамоўі дастаткова шырока.