правінцыя́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Жыхар правінцыі (у 2 знач.; уст.).

2. перан. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі.

|| ж. правінцыя́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

правінцыя́л

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. правінцыя́л правінцыя́лы
Р. правінцыя́ла правінцыя́лаў
Д. правінцыя́лу правінцыя́лам
В. правінцыя́ла правінцыя́лаў
Т. правінцыя́лам правінцыя́ламі
М. правінцыя́ле правінцыя́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

правінцыя́л м. провинциа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

правінцыя́л, ‑а, м.

Уст. Жыхар правінцыі (у 3 знач.). Прыехаў я ў Мінск як самы сапраўдны правінцыял: нясмелы, непаваротлівы. Скрыган. // Разм. зневаж. Чалавек з адсталымі, абмежаванымі поглядамі. — Дык ты, чалавеча, хоць і ў сталіцы жывеш, а мо большы правінцыял, чым тутэйшыя людзі. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

правінцыя́л м.

1. (жыхар правінцыі) Provinzile [-vın-] m -n, -n;

2. разм. Provnzler [-´vınʦ-] m -s, -s; Hnterwälder m -s, - (пагард.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

правінцыя́л

(польск. prowincjał, ад лац. provoncialis = які датычыць правінцыі)

чалавек з поглядамі, прывычкамі, уласцівымі жыхарам правінцыі, а таксама чалавек з абмежаванымі інтарэсамі, адсталымі поглядамі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

провинциа́л уст. правінцыя́л, -ла м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

provincial1 [prəˈvɪnʃl] n. правінцыя́л; правінцыя́лка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

suburbanite [səˈbɜ:bənaɪt] n. infml жыха́р пры́гарада; правінцыя́л

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

правінцыя́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Уст., разм. Жан. да правінцыял.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)