працэс абумоўлены ў асн.дыфузіяй іонаў; мае важнае значэнне ў транспарце рэчываў паміж асобнымі клетачнымі структурамі, у генерыраванні і правядзенні біял. імпульсаў і стварэнні рознасці патэнцыялаў паміж асобнымі арганеламі клеткі, яе знешнім і ўнутр. асяроддзем. Сумарную І.п. (у асн. для калію K+, натрыю Na+, хлору Cl−) ацэньваюць па формуле, што ўлічвае іонныя градыенты, каэфіцыенты пранікальнасці іонаў і мембранную рознасць патэнцыялаў. У тэорыі генерыравання біяэлектрычных патэнцыялаў для патокаў асобных іонаў карыстаюцца паняццем парцыяльнай І.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
проводи́мостьфиз.право́днасць, -ці ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
уніпаля́рны
(ад уні- + палярны)
аднаполюсны;
у-ая праводнасць — праводнасць току пераважна ў адным напрамку.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Léitfähigkeitf - фіз.право́днасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Léitungsfähigkeitf - фіз.право́днасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Léitvermögenn -s фіз.право́днасць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДЗІ́РАЧНАЯ ЭЛЕКТРАПРАВО́ДНАСЦЬ,
праводнасць паўправадніка, у якім асн. носьбітамі зараду з’яўляюцца дзіркі. Існуе, калі канцэнтрацыя акцэптараў перавышае канцэнтрацыю донараў. Наз. таксама праводнасцю р-тыпу. Гл. таксама Паўправаднікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фотарэзі́стар
(ад фота- + рэзістар)
паўправадніковы прыбор, праводнасць якога змяняецца ў залежнасці ад яго асветленасці.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
przewodnictwo
н.
1. кіраўніцтва; старшынства;
2.фіз., хім.праводнасць
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
СЕЛЕНІ́ДЫ,
злучэнні селену з менш электраадмоўнымі элементамі. Вядомыя для металаў і неметалаў. Крышт. рэчывы часта з метал. бляскам. Па хім. уласцівасцях блізкія да сульфідаў і тэлурыдаў. Маюць паўправадніковую або метал.эл.праводнасць. Выкарыстоўваюць у фотарэзістарах і фотаэлементах (С. цынку, кадмію, ртуці), у лазерах (С. галію), як кампаненты сухіх антыфрыкцыйных змазак пры ўмовах высокага вакууму (напр., у касм. апаратах) і цвёрдых змазак вузлоў трэння машын, каталізатары ў арган. сінтэзе (С. малібдэну, вальфраму, ніобію), пігменты для фарбаў (С. кадмію). Гл. таксама Селенарганічныя злучэнні.