папраду́ха, -і, ДМу́се, мн. -і, -ду́х, ж. (уст.).

1. Жанчына, якая займаецца ручным прадзеннем.

Якая п. пры кудзелі, такое палатно ў белі (з нар.).

2. мн. Вячоркі, якія наладжвала вясковая моладзь, каб папрасці і павесяліцца; попрадкі.

Хадзіць на папрадухі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Супрадкі 3/66, гл. Попрадкі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Су́прадкі ’вячоркі, на якіх прадуць’ (Нас., Касп.; в.-дзв., Шатал.; бялын., Янк. 3.; сен., Гіл.; Растарг., Мат. Маг.), су́прадкі, су́пріткі ’тс’ (Бяльк.), су́праткі ’тс’ (круп., З нар. сл.; Мат. Гом.). Гл. попрадкі. Борысь (Prefiks., 115) звяртае ўвагу на рус. дыял. су́прядак ’супрадкі’ і серб.-харв. су́предак ’тс’ як на магчымую паўднёва-ўсходнюю ізалексу, але дапускае таксама магчымасць незалежнага развіцця.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)