Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
фарту́х
(польск. fartuch, ад ням. Vortuch)
1) заслона пэўнага крою, якую надзяваюць спераду на адзенне, каб засцерагчы яго ад забруджвання;
2) покрыўка, чахол для машыны, механізма, тэхнічнага прыстасавання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кры́шаж.
1.(железная, гонтовая, черепичная) дах, род. да́ху м.; (из соломы, камыша) страха́, -хі́ж.;
2.(покрышка) спец.по́крыўка, -кі ж.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
слюдзяны́, ‑ая, ‑ое.
1. Які мае адносіны да слюды, змяшчае ў сабе слюду. // Зроблены з слюды. Слюдзяны ізалятар. Слюдзяная пракладка. □ Слюдзяная покрыўка адбівала святло і перашкаджала бачыць карту.Самуйлёнак.// Звязаны са здабычай і апрацоўкай слюды. Слюдзяныя распрацоўкі.
2. Які нагадвае слюду, падобны на слюду (бляскам, колерам і пад.). Слюдзяныя вочы шчупака. □ За цёмнымі шыбамі, зацягнутымі слюдзянымі наплывамі лёду, глухі шоргат і шапаценне.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хварту́х, ‑а, м.
Абл.
1. Рабочае адзенне ў выглядзе куска тканіны, скуры, брызенту пэўнага фасону і памеру, якое падвязваюць спераду, каб засцерагчы ад забруджвання сукенку, спадніцу, касцюм. Нявестка сабрала ў хвартух відэльцы, лыжкі, чаркі і выйшла.Кавалёў.Мама і стол заслала настольнікам, і хату разы два перамяла, і хвартух новы падвязала.Брыль.Сам Міхал ужо не працуе — працуюць яго чатыры сыны, якія стаяць пры горнах, — кожны ў скураным хвартуху...Пестрак.
2. Скураная, брызентавая, палатняная покрыўка, запона, што засцерагаюць машыны, механізмы і пад. ад пылу, бруду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Павалока1 ’лёгкая дымка, якая зацягвае, пакрывае што-н.; пялёнка на вачах; памутненне’ (ТСБМ, Нас.), па́валака ’пялёнка (на вадзе)’ (Нас., Касп.), ’пакрывала, прасціна’, ’валакно ад льна або пянькі’ (Нас.). Рус.павало́ка ’каштоўная заморская баваўняная або шаўковая тканіна, пакрывала, накідка’, дыял.поволо́ка ’верх, покрыўка кажуха’, укр.поволо́ка ’рамні, шнуркі на абутку; след ад валачэння нечага’, ст.-рус.паволока ’від каштоўнай тканіны’, серб.-ц.-слав.павлака, польск.powłoka ’накрыўка’, чэш.pavlaka ’каштоўная пурпуровая тканіна’, серб.-харв.па̏влака, по̏влака ’смятанка, пенкі’. Ад валачы́ (гл.). Прэфіксы po‑ і pa‑ (з падаўжэннем) (гл. Фасмер, 3, 182; Махэк, 439).
Павало́ка2 ’прымак’ (Мат. Гом.). Да валачыць, валачыцца, параўн. і валачуга (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
deka
Iж.
1. пакрывала; гунька; коўдра;
2. накрыўка, покрыўка;
3.муз. дэка
IIн.
дэкаграм;
6 deka — 60 грамаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
покры́шка
1.(крыша) на́крыўка, -кі ж.;
2.(автомобильная и т. п.) пакры́шка, -кі ж., шы́на, -ны ж.; по́крыўка, -кі ж.;
3.(обложка) во́кладка, -кі ж.;
◊
чтоб тебе́ ни дна, ни покры́шки!бран. каб табе́ пу́ста было́!
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
крыло́, -а́, мн. кры́лы і (з ліч. 2, 3, 4) крылы́, крыл і кры́лаў, н.
1. Орган лятання ў птушак, насякомых, а таксама некаторых млекакормячых.
К. качкі.
К. кажана.
2. Плоская паверхня самалёта, якая падтрымлівае яго ў паветры.
3. Лопасць ветранога млына або параходнага вінта.
4.Покрыўка над колам аўтамабіля, веласіпеда і пад. для засцярогі ад пырскаў вады і гразі.
5. Бакавы корпус або бакавая частка пабудовы.
Левае к. бальніцы.
6. Левая або правая частка строю, баявога парадку войска; фланг.
7. Крайняя (левая або правая) групоўка якой-н. арганізацыі.
◊
Апусціць крылы — страціць энергію, бадзёрасць.
Пад крылом — пад чыёй-н. апекай (жыць, знаходзіцца і пад.).
Падрэзаць крылы — перашкодзіць каму-н. шырока разгарнуць сваю дзейнасць.
|| памянш.кры́льца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 знач.).
|| прым.кры́лавы, -ая, -ае (да 1—4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВУ́ПРАЖ, збруя,
прыстасаванне для запрагання коней і інш. запражных жывёл (вала, вярблюда, сабакі і інш.) у мэтах перавозкі грузаў, верхавой язды. Вупраж для коней бывае аднаконная і параконная, дугавая і бездугавая. У склад аднаконнай дугавой вупражы ўваходзяць хамут з гужамі і супонню, дуга, падсядзёлак, церассядзёлак, падбрушнік, шляя, аброць з цуглямі і лейцы. У аднаконнай бездугавой вупражы гужы заменены раменнымі гортамі, якія змацоўваюць хамут з аглоблямі. Параконная вупраж для дышлевага запрагання ўключае хамуты, нагрудныя рамяні, пастронкі, шлеі, аброці з цуглямі і парныя лейцы. Галоўная частка збруі верхавога і ўючнага каня — сядло, вярблюджай вупражы — аброць, лейцы і шлейкі, для аленяў і сабак у нартах — шлейкі з адным пастронкам. Валовая парная вупраж уяўляе сабой драўлянае ярмо, якое надзяваюць на шыю і прымацоўваюць да дышля.
Вупраж ярэмнага тыпу самая старажытная, вядомая з часоў неаліту. На Беларусі была пашырана ў сял. гаспадарках на ПдЗ, дзе асн. рабочай жывёлай былі валы; амаль да сярэдзіны 20 ст. рабілі ярэмную вупраж на пару валоў, якія хадзілі ў дышлевай запрэжцы. Ярмо на аднаго вала (баўкун) выкарыстоўвалася ў аглабельнай або дышлевай запрэжцы. Вынаходства шляі (прататып хамута) дало пачатак выкарыстанню каня як цяглавай жывёлы. Першыя формы коннай вупражы праніклі ў Еўропу з У праз вандроўных гунаў, авараў, венграў. На Беларусі вядомы з 11 ст. Вупраж хамутовага тыпу была пашырана па ўсёй тэрыторыі, але найб. — на Паазер’і і Падняпроўі, дзе здаўна асн. цяглавай сілай быў конь. Вупраж, пераважна выязную, упрыгожвалі (выкарыстоўвалі колер, узорыстае шытво, цісненне, дадатковыя дэкар. дэталі — бліскучыя метал. накладкі, махры і кутасы). У час урачыстых выездаў на шыю каня надзявалі шархуны з бразготкамі. Вытв-сць вупражы была цесна звязана з рымарскім, шавецкім і дрэваапрацоўчымі рамёствамі.
В.С.Цітоў.
Вупраж каня: 1 — аброць з цуглямі; 2 — хамут (а — клешчы, б — хамуціна, в — покрыўка, г — супоня, д — гуж, е — лямцавая падкладка); 3 — падсядзёлак стаячы (гарбаты); 4 — правільная пастава цугляў у роце каня; 5 — цуглі.