а-ля́ нареч. а-ля́;
по́за а-ля́ Напалео́н — по́за а-ля́ Наполео́н
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
карці́нны в разн. знач. карти́нный;
~нная галерэя — карти́нная галере́я;
~нная по́за — карти́нная по́за
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
а-ля́ нареч. (вроде, подобно) а-ля́;
по́за а-ля́ Наполео́н по́за а-ля́ Напалео́н.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ПАРКІНСО́НА ХВАРО́БА, дрыжальны параліч,
хранічная хвароба галаўнога мозга чалавека, якая прагрэсіруе. Праяўляецца дрыжаннем, экстрапіраміднай рыгіднасцю і інш. Апісаў англ. ўрач Дж.Паркінсан у 1817 г. Дрыжанне пачынаецца з адной канечнасці (часцей верхняй), потым пераходзіць на другую, пашыраецца на галаву, язык і губы; павялічваецца пры хваляванні. Назіраецца скаванасць, запаволены тэмп рухаў хворага, рэдкае міганне, неадпаведнасць рухаў рук пры хадзе. Тыповая поза хворага на П.х. — сагнутая («поза прасіцеля»), Лячэнне: тэрапеўт., хірургічнае.
т. 12, с. 97
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
карці́нны, -ая, -ае.
1. гл. карціна.
2. перан. Вобразны, выразны, які стварае ўражанне сваёй знешняй прыгажосцю.
Карцінная поза.
|| наз. карці́ннасць, -і, ж. (да 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тэатра́льны в разн. знач. театра́льный;
~ная за́ла — театра́льный зал;
~ная по́за — театра́льная по́за;
○ ~ныя падмо́сткі — театра́льные подмо́стки
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кара́чкі,
У выразах: на карачкі; на карачках (разм.) — поза, у якой чалавек стаіць, апіраючыся адначасова на абедзве рукі і нагі.
Станавіцца на карачкі.
Паўзці на карачках.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ве́лічны, -ая, -ае.
1. Поўны велічы (у 2 знач.), урачыстасці; грандыёзны.
Велічная мэта.
В. помнік.
2. Важны, горды, поўны ўласнай гордасці.
Велічная поза.
В. позірк.
|| наз. ве́лічнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
акцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.
Прафесійны выканаўца роляў у спектаклях, фільмах.
|| ж. актры́са, -ы, мн. -ы, -ры́с.
|| прым. акцёрскі, -ая, -ае.
Акцёрская поза (перан.: знарок прынятая эфектная пастава).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
няёмкі в разн. знач. неудо́бный, нело́вкий;
~кая по́за — неудо́бная (нело́вкая) по́за;
тра́піць у ~кае стано́вішча — попа́сть в неудо́бное (нело́вкое) положе́ние
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)