быт быт, род. бы́ту м., по́быт, -ту м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

іды́лія, -і, ж.

1. Невялікі літаратурны твор, у якім ідэалізавана паказваецца вясковы побыт на ўлонні прыроды.

2. перан. Спакойнае, нічым не засмучанае, шчаслівае існаванне (іран.).

|| прым. ідылі́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абле́гчваць

‘палягчаць што-небудзь (жыццё, побыт і пад.)’

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. абле́гчваю абле́гчваем
2-я ас. абле́гчваеш абле́гчваеце
3-я ас. абле́гчвае абле́гчваюць
Прошлы час
м. абле́гчваў абле́гчвалі
ж. абле́гчвала
н. абле́гчвала
Загадны лад
2-я ас. абле́гчвай абле́гчвайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час абле́гчваючы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

ро́давы¹, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да роду¹ (у 1 і 2 знач.), радавы.

Р. лад.

2. Які належыць роду¹ (у 2 знач.), перадаецца з пакалення ў пакаленне.

Р. побыт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

інтэліге́нцкі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да інтэлігента, інтэлігенцыі. Інтэлігенцкі побыт. Інтэлігенцкае паходжанне. // Уласцівы інтэлігенту, інтэлігенцыі. Інтэлігенцкі самааналіз.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

буко́ліка, ‑і, ДМ ‑ліцы, ж.

Жанр антычнай паэзіі, якая паказвала побыт пастухоў, ідэалізавала вясковае жыццё, проціпастаўляючы яго гарадской культуры.

[Грэч. bukolika.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нязру́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць нязручнага (у 1 знач.). Нязручнасць жылля. // Абставіны, якія робяць што‑н. нязручным; недахоп. Побыт на невялікім рачным буксіры, вядома, мае свае нязручнасці. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

неабчаса́ны і неабчэ́саны, ‑ая, ‑ае.

1. Неапрацаваны часаннем ​2. Неабчасанае бервяно. □ Апісваючы побыт Беларусі, Вундэрэр адзначыў, што сялянскія хаты па ўсёй Літве пабудаваны з неабчасаных дрэў. «Полымя».

2. перан. Разм. Неадукаваны, некультурны, грубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атаміфіка́цыя

(ад атам + -фікацыя)

шырокае ўвядзенне атамнай энергіі ў народную гаспадарку і побыт.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

Lbenshaltung

f -, -en

1) жыццёвы ўзро́вень

2) укла́д жыцця́, по́быт

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)