апладзі́раванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. апладзіраваць; плясканне ў далоні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апладысме́нты, ‑аў; адз. няма.

Плясканне ў далоні (у знак ухвалы або прывітання). Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся. Шахавец.

[Фр. applaudissements.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апладысме́нты

(фр. applaudissements)

плясканне ў далоні на знак прывітання або адабрэння.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

цурча́нне н. Reseln n -s; Geplätscher n -s (плясканне)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

плюще́ние

1. пляска́нне, -ння ср.;

2. техн. плюшчэ́нне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

klaskanie

н. плясканне ў далоні; апладзіраванне

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

łopot, ~u

м. лопат, плясканне, шум;

łopot skrzydeł — лопат (шум) крылаў;

łopot chorągwi — плясканне сцяга

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

«МЕ́СЯЦ», «Месячык»,

гарадскі бытавы танец. Створаны на аснове песні «Свеціць месяц». Муз. памер ​4/4. Тэмп умерана хуткі. Вядомы з канца 19 ст. На Беларусі найб. пашыраны ў вясковым асяроддзі, дзе зазнаў уплыў нар. харэаграфіі. Мае мноства мясц. варыянтаў. Найб. папулярны парны, калі выканаўцы, стоячы парамі тварам у твар, узяўшыся за рукі выконваюць некалькі разоў запар блок рухаў: прыстаўныя крокі ўправа, улева, плясканне ў далоні, павароты дзяўчыны пад рукой у хлопца, вярчэнне ў вальсе і інш.

т. 10, с. 301

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Плёсь — пра выліванне — ’пяюх!’, пра плясканне (у ладкі) (мсцісл., Нар. лекс.). Гукапераймальнае. Параўн. рус. плесь! — для абазначэння хуткага руху (ад плескать), смал. выдра плесь хвостом, польск. plusk! ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

апладысме́нты

(фр. applaudissements)

плясканне ў далоні на знак прывітання ці адабрэння.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)