БАЛДАХІ́Н

(італьян. baldacchino літар. шаўковая тканіна з Багдада),

багаты цырыманіяльны навес над тронам, парадным ложкам і інш. Запазычаны з усх. мастацтва 11 ст. У культавай архітэктуры — пераносны ці стацыянарны навес над алтаром, амбонам, спавядальняй, надмагіллем. Спачатку рабілі з тканіны, потым з дрэва, металу, каменю ў форме купала, вежачкі, эдыкулы, драпіровак на стоечных апорах ці кансольнай падвесцы. У завяршэнні меў скульптуру, султан (плюмаж), аздабляўся пазументам, махрамі, кутасамі і інш. У мастацтве готыкі, рэнесансу, барока, класіцызму меў характэрную стылявую трактоўку (палац у Вілянаве, Польшча). На Беларусі высокімі маст. якасцямі вызначаліся балдахіны над амбонамі касцёлаў у в. Новая Мыш Баранавіцкага р-на, францысканскага ў Пінску, над алтаром капліцы (не збярогся) Каралеўскага палаца ў Гродне і інш.

т. 2, с. 248

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

crest

[krest]

1.

n.

1) грэ́бень -я m. (у пе́ўня), чубо́к -ка́ m. (у пту́шкі ці жывёліны); гры́ва f.

2) нашы́ўная эмбле́ма, адзна́ка спарто́вае або́ іншае арганіза́цыі

3) плюма́ж шле́ма

4) грэ́бень -я m., ве́рхні кра́й е́су, хва́лі, гары́), вяршыня́ f.

2.

v.

1) вянча́ць, уве́нчваць, дасяга́ць вяршы́ні

2) уздыма́цца (пра хва́лі)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)